Румбольд Мэхеленскі
(Перанакіравана з «Рамбаўт»)
Румбольд[1], Рамбаўт[2] (нід. Rombaut, лац. Rumboldus[3]; VI, VII або VIII ст.) — Сьвяты, ірляндзкі або шатляндзкі хрысьціянскі місіянэр. Мучанік, сьвяты заступнік Мэхэлену, дзе знаходзіцца Катэдра Сьвятога Румбольда і рака зь яго мошчамі[4].
Румбольд Мэхеленскі | |
Румбольд Мэхеленскі | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | I тысячагодзьдзе |
Памёр | VIII стагодзьдзе |
Дзень памяці | 24 чэрвеня |
У гістарычных крыніцах адзначаецца блытаніна з Румбольдам (Рамвалдам) Бэкінгэмскім[5].
Біяграфія
рэдагавацьНяма дакладных зьвестак пра паходжаньне. Мяркуецца, што атрымаў пасьвячэньне на біскупа ў Рыме.
Паводле жывоту, напісанага прыкладна ў 1100 годзе, загінуў у 775 годзе непадалёк ад Мехелену ад рук двух мужчынаў, засуджаных ім як паганцаў. Праведзенае ў 2004 годзе вугляроднае дасьледаваньне меркаваных парэшткаў паказала дату сьмерці паміж 580 і 655 гадамі[6].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Невская М. В., Павлинов П. С., Филиппов И. С., Чиркова Е. Е. Мехелен // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М.: Большая российская энциклопедия, 2004—2017.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 323.
- ^ Analectes pour servir à l'histoire ecclésiastique de la Belgique. T. 33. — Louvain, 1907. P. 413.
- ^ Священномученик Ромбоут (Ромуальд, Румольд), Официальный сайт Бельгийской и Нидерландской епархий РПЦ
- ^ Love R. Three Eleventh-Century Anglo-Latin Saint's Lives: Vita S. Birini, Vita et Miracula S. Kenelmi, Vita S. Rumwoldi. — Oxford: Clarendon Press, 1996. P. cxliii–cxliv, cli & cliv, clii.
- ^ Eck X. The high altar of the archiepiscopal cathedral of Mechelen: St Rumbold's grand reliquary and tomb // Simiolus: Netherlands Quarterly for the History of Art. Vol. 38 (4), 2015. P. 213—227.