Годэгард з Гільдэсгайму
Годэгард з Гільдэсгайму, Сьвяты Готард (ням. Godehard, Gotthard von Hildesheim, лац. Gotthardus, Godehardus; 960 — 5 траўня 1038) — каталіцкі Сьвяты, біскуп Гільдэсгайму (з 1022)[1].
Годэгард з Гільдэсгайма | |
Годэгард з Гільдэсгайма | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | 960 |
Памёр | 5 траўня 1038 |
Кананізаваны | 1131 |
Дзень памяці | 5 траўня |
Біяграфія
рэдагавацьСын Ратмунда. Атрымаў адукацыю з акцэнтам на гуманітарныя навукі, а таксама з ухілам на тэалёгію. Служыў пры двары арцыбіскупаў Зальцбургу, выконваючы абавязкі адміністратара.
У 990 годзе прыняў манаства, а ў 993 годзе быў пасьвечаны ў сьвятары. У 1022 годзе заняў катэдру Гільдэсгайму. Спрыяў пашырэньню асьветы сярод народа і духавенства. Заснаваў у Гільдэсгайме школу, якая рыхтавала настаўнікаў для іншых навучальных установаў, а таксама збудаваў базыліку.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Годегард // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1893 Т. IX. — С. 30.