Раман Крывулькін

беларускі футбаліст

Рама́н Крыву́лькін (нарадзіўся 18 лютага 1996 году) — беларускі футбаліст, абаронца.

Раман Крывулькін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 лютага 1996(1996-02-18)[1] (28 гадоў)
Рост 170 см
Вага 66 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016 ЦСКА Масква 0 (0)
2017 Крумкачы 9 (0)
2017—2019 Тарпэда Менск 37 (1)
2019—2020 Слуцак 30 (1)
2021—2022 Ленінградзец[d] 16 (2)

Кар’ера

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Лісуны каля Воршы ў Беларусі, але ў веку 6 гадоў зь сям’ёй пераехаў у Санкт-Пецярбург. Там пачаў займацца футболам, а пазьней далучыўся да СДЮШАР «Зэніту», выступаючы ў першынстве гораду[2]. У 2015 годзе прыяднаўся да маскавіцкага ЦСКА, дзе пачаў выступаць за моладзевую каманду. Часам прыцягваўся да трэнаваньняў з асноўным складзе ЦСКА, але гэтак і не згуляў за асноўны склад у афіцыйных матчах.

У лютым 2017 году накіраваўся на прагляд ў беларускі клюб «Крумкачы», зь якім у сакавіку склаў працоўную дамову[3]. 2 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Віцебска» (1:0). Пазьней здолеў замацавацца ў пачатковым складзе каманды. У ліпені таго ж году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Крумкачы»[4] і неўзабаве стаў гульцом менскага «Тарпэда»[5]. У складзе «Тарпэда» замацаваўся ў асноўным складзе. У лістападзе падоўжыў кантракт з тарпэдаўцамі на два гады[6]. Пачатак сэзону 2018 году прапусьціў праз траўмы, а з чэрвеня пачаў трывала зьяўляцца ў першай адзінаццатцы. У траўні 201 году не гуляў праз пашкоджаньні, але пасьля вярнуўся ў склад.

У ліпені 2019 году пакінуў «Тарпэда»[7] і неўзабаве далучыўся да «Слуцка»[8], дзе стаў асноўным абаронцам. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з слуцкім клюбам[9]. У сэзоне 2020 году заставаўся гульцом асноўнага складу, але з жніўня па кастрычнік адсутнічаў праз траўмы, пазьней вярнуўся ў склад. У сьнежні 2020 году пакінуў «Слуцак»[10].

У студзені 2021 году стаў гульцом клюба «Ленінградзец» з трэцяга расейскага дывізіёну[11]. Пакінуў клюб па заканчэньні сэзону 2021—2022 гадоў.

Міжнародная

рэдагаваць

У 2014 годзе выступаў за зборную Санкт-Пецярбургу на міжнародных моладзевых турнірах — мэмарыяле Гранаткіна і Кубку Садружнасьці, быў прызнаны найлепшым абаронцам абодвух турніраў. У сакавіку 2017 году атрымаў выклік у моладзевую зборную Беларусі[12], аднак у афіцыйных матчах гэтак і не згуляў за яе.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Крумкачы 2017 Найвышэйшая ліга 9 0
Тарпэда Менск Першая ліга 13 1
2018 Найвышэйшая ліга 19 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць