Рама́н Міхалёнак Карсе́ка (нар. 1936, Ахрэмавічы, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка) — рэктар БДІНГ ад 1991, а затым БДЭУ (ад 1992 да 2002), кандыдат эканамічных навук, прафэсар, акадэмік адукацыйнай акадэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны працаўнік вышэйшай школы БССР і выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Раман Карсека
Дата нараджэньня 1 траўня 1936(1936-05-01) (88 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак навуковец
Навуковая сфэра эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук[d]
Узнагароды
мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» ордэн Пашаны

Зь сялянскае сям'і. У 1953-1957 навучаўся ў БДІНГ. У 1957-1960 працаваў намесьнікам дырэктара крамы ў Магілёўскім гархарчгандлі й дзяржаўным інспэктарам па гандлі ў Магілёўскай вобласьці. У 1962 паступіў у асьпірантуру Інстытута эканомікі Акадэміі Навук БССР, пасьля яе сканчэньня працаваў у БДІНГ старэйшым выкладчыкам, намесьнікам дэкана ГЭФ, дэканам гэтага ж факультэту. У 1979 прызначаны прарэктарам па завочным і вячэрнім навучаньні, у 1990 - прарэктарам па вучэбнай працы. У 1991-2002 - рэктар, сябра Калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, намесьнік старшыні Рады рэктараў Рэспублікі Беларусь, сябар атэстацыйнага Камітэту пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны: юбілейным мэдалём "За доблесную праца ў адзначэньні 100-годзьдзя са дня нараджэньня У.І. Леніна", Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савету БССР (1972) і Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (1996), 18 чэрвеня 2001 адзначаны падзякай прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць