Рай (Смаленская вобласьць)
Рай — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласьці. Уваходзіць у склад Прыгорскага сельскага паселішча. Насельніцтва на 2007 год — 132 чал.
Рай | |
рас. Рай | |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Смаленскі |
Плошча: | 0,7 км² |
Насельніцтва (2007) | |
колькасьць: | 132 чал. |
шчыльнасьць: | 188,57 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +7 481 |
Паштовы індэкс: | 214518 |
Нумарны знак: | 67 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°42′34″ пн. ш. 32°0′26″ у. д. / 54.70944° пн. ш. 32.00722° у. д.Каардынаты: 54°42′34″ пн. ш. 32°0′26″ у. д. / 54.70944° пн. ш. 32.00722° у. д. |
Рай | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вобласьці, за 1,5 км на поўдзень ад аўтамагістралі А141 Арол — Віцебск і за 6 км да паўднёвы захад ад Смаленску.
Гісторыя
рэдагавацьПаўднёванямецкі рыцар Якаў фон-Ляр пасьля паступленьня на службу да караля польскага і вялікага князя літоўскага Ўладзіслава IV, атрымаў зямельныя валадарствы ў Смаленскім павеце, пасьля чаго быў прылічаны да польска-літоўскага дваранства. Пасьля ён дадаў да свайго прозьвішча празваньне «Лярскі». Пасьля 1654 году (калі Смаленск быў захоплены Маскоўскім княствам) Якаў фон-Ляр перайшоў на службу да цара Аляксея Міхайлавіча і, захаваўшы свае валадарствы, стаў менавацца Ванлярлярскім. Раем назваў сваю сядзібу Аляксандар Ванлярлярскі (быў жанаты на У. Д. Паўтарацкай — стрыечнай сястры Ганны Керн). З 1813 году сядзіба ўзмоцнена забудоўвалася, быў збудаваны сябзібны дом, мураваная царква, разьбіты парк.
Славутасьці
рэдагавацьКазанская царква і званіца, раней уваходзілі ў комплекс сядзібы Ванлярлярскіх.
Асобы
рэдагаваць- Васіль Ванлярлярскі (1814—1853) — пісьменьнік
Літаратура
рэдагаваць- Рай // Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |