Райнбэрн (Reinbern; ? — 1013/1015, Кіеў) — рымска-каталіцкі дзяяч, першы й адзіны біскуп Калобжэгу (Кольбергу) у архідыяцэзіі Гнезна. Інфармацую пра яго падае ў сваёй хроніцы адзін Тытмар Мэрзэбурскі.

Райнбэрн
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
НарадзіўсяX стагодзьдзе
Памёр1012

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў з рэгіёну Гасэгаў у княстве Саксонія. У 1000 абраны першым біскупам калобжэскай дыяцэзіі новаўтворанае архідыяцэзіі Гнезна. Праводзіў хрысьціянізацыю Памор’я, змагаўся з паганствам (у тым ліку кінуў у мора чатыры камяні, намашчоныя сьвятымі алеямі й сьвянцонай вадой).

У 1004 ягоны капэлян знаходзіўся разам з польскім князем Баляславам І Харобрым. Верагодна, што й сам біскуп быў пры князі ў Кракаве. У 1013 прыбыў зь місіяй у Тураў, як капэлян невядомае зь імя дачкі Баляслва Харобрага, якая паміж 1005 і 1012 выйшла замуж за тураўскага князя Сьвятаполка Яраполчыча. Мяркуецца, што незадоўга да таго ў Памор’і распачалося паганскае паўстаньне, што прывяло да ліквідацыі польскага панаваньня й пачаткаў мясцовай царкоўнай арганізацыі. Заняпад калобжэскае дыяцэзіі датуецца каля 1007. Калі ў 1124—1128 Ота фон Бамбэрг праводзіў паўторную хрысьціянізацыю Памор’я, пра Райнбэрна там ужо забыліся.

На Русі быў зьняволены разам з жонкай Сьвятаполка, пасьля паўстаньня таго супраць Уладзімера І. Магчыма, што памёр у зьняволеньні ў Кіеве. Тэоляг Гельмут Гольцапфэль лічыў, што Райнбэрн памёр мучаніцкай сьмерцю. Мяркуецца, што ён мог узначальваць першую лацінскую дыяцэзію ў Беларусі.

Сёньня лічыцца першым біскупам створанае ў 1972 Кашалінска-калобжэскае дыяцэзіі.