Радрыга Абалс
латвійскі хакеіст
Радры́га А́балс (па-латыску: Rodrigo Ābols; нар. 5 студзеня 1996 году) — латвійскі хакеіст, нападнік клюбу «Легай Волі Фэнтамз» Амэрыканскай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Латвіі. Гулец пачаў выступаць на радзіме за «Рыгу» і рыскае «Дынама». У КХЛ дэбютаваў 27 сьнежня 2014 году. У 2016 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Ванкувэр Кэнакс» у 7-м раўндзе пад агульным 184 нумарам. У Паўночнай Амэрыцы замацавацца ня здолеў, і па вяртаньні гуляў за швэдзкі «Эрэбру». 28 траўня 2019 году склаў двухгадовы кантракт з «Флорыдай Пантэрз»[4]. Пасьля некаторага часу ў фарм-клюбах у АХЛ Абалс зноўку вярнуўся ў Эўропу, чарговым разам далучыўшыся да «Эрэбру».
Радрыга Абалс | ||
---|---|---|
Рост | 193 см[1] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 5 студзеня 1996[2][3] (28 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Легай Волі Фэнтамз | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 184, 2016 Ванкувэр Кэнакс | |
Гульнявая кар’ера | 2014 — цяпер |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45155/latvia — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ а б Olympedia (анг.) — 2006.
- ^ а б https://www.iihf.com/en/events/2018/wm/teams/roster/1610/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ «Panthers Agree to Terms with Forward Rodrigo Abols on a 2-Year Contract». Florida Panthers.