Жазэф Філіп П’ер Іў Эліёт Трудо (па-француску: Joseph Philippe Pierre Yves Elliott Trudeau; 18 кастрычніка 1919, Манрэаль, Канада — 28 верасьня 2000, Манрэаль, Канада) — 15-ы прэм’ер-міністар Канады з 20 красавіка 1968 году па 4 чэрвеня 1979 году, а затым з 3 сакавіка 1980 году па 30 чэрвеня 1984 году.

П’ер Трудо
па-француску: Pierre Elliott Trudeau
П’ер Трудо ў 1980 годзе
П’ер Трудо ў 1980 годзе
15-ы прэм’ер-міністар Канады
20 красавіка 1968 — 4 чэрвеня 1979
Папярэднік: Лэстэр Боўлз Пірсан
Наступнік: Джо Кларк
3 сакавіка 1980 — 30 чэрвеня 1984
Папярэднік: Элан Макірхэн
Наступнік: Джон Тэрнэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 кастрычніка 1919
Манрэаль, Канада
Памёр: 28 верасьня 2000
Манрэаль, Канада
Партыя: Лібэральная партыя Канады
Сужэнец: Маргарэт Трудо
Дзеці: Жустын, Аляксандар, Мішэль, Сара Элізабэт
Бацька: Шарль Трудо[d]
Маці: Грэйс Эліёт[d][1]
Адукацыя: Манрэальскі ўнівэрсытэт,
Гарвардзкі ўнівэрсытэт,
Інстытут палітычных дасьледаваньняў,
Лёнданская школа эканомікі
Узнагароды:

Трудо пачаў сваю палітычную кар’еру ў якасьці адвакату й палітычнага актывісту ў Квэбэке. У 1960 годзе ён увайшоў у фэдэральную палітыку, далучыўшыся да Лібэральнай партыі Канады. Ён быў прызначаны парлямэнцкім сакратаром Лэстэра Пірсана, а затым стаў ягоным міністрам юстыцыі. Са сваёй базы ў Манрэалі, Трудо ўзяў пад свой кантроль партыю й стаў ейным харызматычным натхняльным лідэрам. З канца 1960-х да сярэдзіны 1980-х гадох, ён дамінаваў на канадзкай палітычнай сцэне й выклікаў гарачую рэакцыю. «Чыньнік, перш чым запал» быў ягоным асабістым дэвізам[2]. Ён сышоў з палітыкі ў 1984 годзе, калі Джон Тэрнэр зьмяніў яго на пасадзе прэм’ер-міністра.

Прыхільнікі ўхваляюць сілу інтэлекту Трудо[3] й ягоную палітычную праніклівасьць у захаваньні нацыянальнага адзінства супраць руху Квэбэка да сувэрэнітэту, падаўленьні бязладзьдзя, а таксама стварэньне Хартыі правоў і свабодаў у Канстытуцыі Канады[4]. Крытыкі абвінавачваюць яго ў фанабэрстве, безгаспадарчасьці й празьмерна фэдэральным падыходзе ў адносінах да правінцыяў, асабліва ў спробе разьмеркаваць нафтавыя багацьці прэрыяў.

  1. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  2. ^ Kaufman, Michael T.. Pierre Trudeau Is Dead at 80: Dashing Fighter for Canada // The New York Times, 29 верасьня 2000 г. Праверана 30 ліпеня 2013 г.
  3. ^ Mallick, Heather. Trudeau made intellect interesting // The Globe and Mail (Toronto), 30 верасьня 2000 г. Праверана 30 ліпеня 2013 г.
  4. ^ Editorial Staff. The elements that made Pierre Trudeau great // The Globe and Mail (Toronto) Праверана 29 ліпеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  П’ер Трудосховішча мультымэдыйных матэрыялаў