П’ер Нкурунзіза
П’ер Нкурунзіза́ (па-француску: Pierre Nkurunziza; 18 сьнежня 1963, Бужумбура, Бурундзі — 8 чэрвеня 2020, Карузі, Бурундзі) — прэзыдэнт Бурундзі (2005—2020).
П’ер Нкурунзіза | |
па-француску: Pierre Nkurunziza | |
26 жніўня 2005 — 8 чэрвеня 2020 | |
Папярэднік | Domitien Ndayizeye[d] |
Наступнік | Pascal Nyabenda[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 сьнежня 1964[1]
|
Памёр: |
8 чэрвеня 2020[2][3] (55 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Дэніс Нкурунзіза[d] |
Бацька: | Eustache Ngabisha[d] |
Адукацыя: | |
Сын губэрнатара дзьвюх правінцыяў краіны, забітага ў пэрыяд хваляваньняў у 1972. Быў выкладчыкам унівэрсытэту. У часе грамадзянскай вайны ў краіне далучыўся да паўстанцкай групоўкі хуту «Нацыянальны кангрэс за абарону дэмакратыі — Войскі за абарону дэмакратыі», пераўтворанай пазьней у партыю. Стаўшы лідэрам групоўкі, дамагаўся палітычнага разьвязаньня канфлікту між хуту і тутсі.
У 2005 року ўпершыню быў абраны на пасаду прэзыдэнта краіны і займаў яе тры разы запар у парушэньне канстытуцыі, якая абмяжоўвае прэзыдэнцтва двума тэрмінамі. Перад трэцімі выбарамі здушыў спробу вайсковага перавароту, пасьля якога з Бурундзі зьехалі некалькі соцень тысячаў ягоных апанэнтаў.
Перад выбарамі 2020 року падтрымаў кандыдата Эварыстэ Ндаішыміе і сканаў 8 чэрвеня 2020 року неўзабаве па ягоным абраньні.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Pierre Nkurunziza // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б https://www.republicain-lorrain.fr/politique/2020/06/09/burundi-le-president-pierre-nkurunziza-est-mort
- ^ а б https://www.rfi.fr/fr/afrique/20200609-burundi-d%C3%A9c%C3%A8s-pr%C3%A9sident-pierre-nkurunziza
- ^ а б Burundi's President Pierre Nkurunziza dies: Government — Аль-Джазыра, 2020.