Пілікі
Пі́лікі (па-польску: Piliki, па-падляску: Píliki[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Пілікі | |
польск. Piliki | |
Першыя згадкі: | 1576 |
Мясцовая назва: | Piliki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-100 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′5″ пн. ш. 23°9′13″ у. д. / 52.73472° пн. ш. 23.15361° у. д.Каардынаты: 52°44′5″ пн. ш. 23°9′13″ у. д. / 52.73472° пн. ш. 23.15361° у. д. |
Пілікі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Празь вёску праходзіць краёвая дарога 19.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхаіла Арханёла ў Бельску) ды палякі каталікі (парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім[3]).
Гісторыя
рэдагавацьПраўдападобна пачаткі Пілікаў можна датаваць XV ст., але першыя згадкі пра вёску паходзяць з 1576 году. Прыналежалі тады каралеўскаму фальварку ў Галавеску і разьмяшчаліся на 46 валоках зямлі. Былі моцна зьнішчаныя ў 17 ст., у 1790 годзе было тут толькі 17 хатаў[4]. У міжваенны пэрыяд Пілікі прыналежалі да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 332 жыхары (113 каталікоў ды 219 праваслаўных, палякамі было запісаных 165 жыхароў Пілікаў, беларусамі 166, пражываў тут таксама адзін расеец)[5]. 15 ліпеня 1943 годзе ў лесе побач зь вёскай (ва ўрочышчы Асушак) гітлераўцы расстралялі 49 жыхароў Бельска-Падляскага[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Пілікі былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023745?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Pudlaśki nazvy. Piliki svoja.org Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім. Афіцыйны сайт (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 56 (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Бакуновіч, Януш Rocznica mordu w Lesie Pilickim. Hołd ofiarom barbarzyństwa (пол.) Kurier Poranny, 16 ліпеня 2009 Праверана 20 красавіка 2015 г.