Пётар II
Пё́тар II Аляксе́евіч (па-расейску: Пётр II Алексеевич; 12 (23) кастрычніка 1715, Санкт-Пецярбург — 18 (29) студзеня 1730, Масква) — расейскі імпэратар, які зьмяніў на стальцы Кацярыну I.
Пётар II | |
Імпэратар Усерасейскі | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Каранацыя | 25 лютага (8 сакавіка) 1728, Масква |
Папярэднік | Кацярына I |
Наступнік | Ганна Іванаўна |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 12 кастрычніка (23 кастрычніка) 1715, Санкт-Пецярбург |
Памёр | 19 студзеня (30 студзеня) 1730 (14 гадоў), Масква |
Пахаваны | Архангельскі сабор у Маскве |
Дынастыя | Раманавы |
Бацька | Аляксей Пятровіч |
Маці | Шарлота Браўншвайг-Вольфэнбютэльская |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
Унук Пятра I, сын царэвіча Аляксея Пятровіча і нямецкай прынцэсы Сафіі Шарлоты Браўншвайг-Вольфэнбютэльскай, апошні прадстаўнік роду Раманавых па прамой мужчынскай лініі. Уступіў на трон 6 (17) траўня 1727, калі яму было ўсяго адзінаццаць гадоў, і памёр у чатырнаццацігадовым узросьце ад воспы. Пётар не пасьпеў праявіць цікавасьці да дзяржаўных справаў і самастойна фактычна не валадарыў. Сапраўдная ўлада ў дзяржаве знаходзілася ў руках Вярхоўнага таемнага савету і асабліва фаварытаў юнага імпэратара, спачатку Аляксандра Меншыкава, пасьля яго зьвяржэньня — Далгарукавых.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Пётар II — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра асобу, зьвязаную з Расейскай імпэрыяй. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ а б в г Пётр II (рас.) // Большая российская энциклопедия — Москва: Большая российская энциклопедия, 2004.