Пятро Сакол
Пятро Сакол (сапр. Пётар Аляксандравіч Масальскі, інш. псэўд. Пятрусь; 14 ліпеня 1905, м. Пасінь, Люцынскі павет, Віцебская губэрня, цяпер Пасіенская воласьць, Зілупскі край, Латвія — 6 ліпеня 1985) — беларускі паэт і перакладнік.
Пятро Сакол лац. Piatro Sakoł | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 (14) ліпеня 1905 |
Памёр | 6 ліпеня 1985 (79 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік, пісьменьнік, фальклярыст |
Мова | беларуская мова[1][1], расейская мова[1][1] і латыская мова[1][1] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1922—1923 вучыўся ў Люцынскай беларускай гімназіі, у 1925—1926 — на Беларускіх 2-гадовых настаўніцкіх курсах у Рызе. У 1927 атрымаў месца настаўніка-практыканта ў Дзьвінскай беларускай гімназіі. Удзельнік Латгальскага рабочага прафсаюзу і Партыі незалежных сацыялістаў, сябар культурна-асьветнага таварыства «Бацькаўшчына» і «Таварыства беларускіх вучыцеляў» у Латвіі. У 1928 за ўдзел у левым радыкальным руху пазбаўлены права выкладаньня, жыў пад наглядам паліцыі. З 1929 да 1936 атрымліваў толькі часовую работу ў Ліепаі і Рызе (быў таксама карэктарам-перакладнікам часопіса «Беларуская школа ў Латвіі»). З 1936 працаваў бухгальтарам на фанэрнай фабрыцы.
У час нацысцкай акупацыі ў 1942-44 гадах карэктар-перакладнік часопіса «Новы шлях». Складаў картатэку беларуска-латыскага слоўнікуа. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1945 годзе. У 1945—1947 гадах праходзіў «фільтрацыю» ў Хабараўскім краі, у Ніжнеамурскім папраўча-працоўным лягэры МУС СССР. Вярнуўся ў Рыгу ў сакавіку 1947 году. Працаваў рабочым.
Творчасьць
рэдагавацьДрукаваўся з 1923 году. У Люцынскай беларускай гімназіі выдаваў на шапірографе штомесячнік вучнёўскай творчасьці і фальклёрных запісаў «Ластаўка» (выйшлі 9 нумароў). Вершы, прасякнутыя духам пратэсту супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, зьмяшчаў у газэце «Голас беларуса», часопісах «Беларуская школа ў Латвіі», «Студэнцкая думка». Перакладаў творы расейскіх і ўкраінскіх паэтаў, прозу Я. Порука і паэзію Райніса. Аўтар зборніка перакладаў з латыскай мовы «Дайны» (1987). Асабісты архіў Пятра Сакола захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва ў Менску.
Бібліяграфія
рэдагаваць- На сьвітаньні. Рыга. 1929.
- Дайны: Латыскія народныя песьні / З латыскай. Мн., 1987.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларускія пісьменьнікі: Біябібліягр. слоўнік. Т. 5. Мн., 1995;
- Кекелева Т. Беларускі пясьняр з-пад Люцына // Спадчына. 2000. № 1.
- Ліс А. Два перакладчыкі з Латвіі // Далягляды. Мн., 1979;
- Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія i культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991.
- Панізнік С. Вяртаньне голасу // Дайны. Мн., 1987;