Пётар Казлоў

беларускі палітычны дзяяч

Пётар Апана́савіч Казло́ў (нар. 4 верасьня 1948, в. Раўнапольле, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, колішні міністар гандлю Беларусі (1995—2001).

Пётар Казлоў
Міністар гандлю Рэспублікі Беларусь
5 красавіка 1995 — 30 ліпеня 2001 (2001-07-30)
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Уладзімер Ярмошын
Папярэднік: Валянцін Байдак
Наступнік: Аляксандар Кулічкоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 верасьня 1948(1948-09-04) (76 гадоў)
Адукацыя:

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі, Акадэмію народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР.

Працаваць пачаў у 1970 рабочым складу Менскага ўнівэрмагу «Белунівэрмаг».

З 1970 па 1983 гады працаваў у Дзяржаўным унівэрсальным магазыне (ГУМе) г. Менску, займаў пасады ад малодшага прадаўца да намесьніка дырэктара па кадрах і выхаваўчай працы.

У 1983—1987 гадах — намесьнік дырэктара Беларускага Рэспубліканскага торгу «Белювэліргандаль».

З 5 красавіка 1995 па 30 ліпеня 2001[1] году быў міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь.

  Вонкавыя выявы
Партрэт Казлова П.А.
  http://photo.bymedia.net/index.php?pid=9493&cat=&bcat=&mode=photo#

Намесьнік Старшыні Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня вэтэранаў гандлю, Старшыня Асацыяцыі вытворцаў вінаградных і пеністых він, дзяржаўны службоўца 1 клясы. Сябра Прэзыдыюму Грамадзкай Палаты Саюзнай дзяржавы 2017—2020 гг. скліканьня.

Узнагароды

рэдагаваць
  • Ганаровая грамата Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
  • Ляўрэат Грамадзкай Прэміі Саюзнай дзяржавы — 2018 у намінацыі «За ўзмацненьне эканамічных сувязей».
  • Мэдаль «За грамадзкае служэньне Саюзнай дзяржаве»,
  • Мэдаль «У гонар перадачы праваслаўнай сьвятыні Саюзнай дзяржавы ў Храм-помнік 23.06.2019».