Пётар Весялоўскі

літоўскі шляхціч

Пётар Весялоўскі (? — па 10 верасьня 1619[2]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі дворны (1590—1598), маршалак надворны (1598—1615) і вялікі літоўскі (з 1615).

Пётар Весялоўскі
Надмагільле Пятра Весялоўскага
Надмагільле Пятра Весялоўскага

Герб «Агончык»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 1619(1619)
Пахаваны
Род Весялоўскі
Бацькі Пётар Весялоўскі
Кацярына з Валовічаў
Жонка Соф’я зь Любамірскіх
Дзеці Крыштап
Дзейнасьць дзяржаўны дзяяч

Трымаў Тыкоцінскае і Ковенскае (з 1592) і Васількаўскае (з 1603) староствы.

Біяграфія

рэдагаваць
 
Ю. Азямблоўскі, 1840

Прадстаўнік шляхецкага роду Весялоўскіх гербу «Агончык» зьменены, сын Пятра і Кацярыны з Валовічаў. Атрымаў адукацыю ў нямецкіх рэфармацыйных унівэрсытэтах, пазьней перайшоў у каталіцтва.

Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку каралеўскага сакратара. Быў адным з 6 прадстаўнікоў ад шляхецкага стану на канвакацыйным сойме 1573.

Збудаваў у Беластоку палац паводле праекту архітэктара Якуба Брэтвуса. Меў летнюю рэзыдэнцыю ў вёсцы Каменная каля Дубровы Беластоцкай. Фундаваў мураваны Фарны касьцёл ў Беластоку, а таксама касьцёл у Старой Каменнай. Апошні ў наш час зьяўляецца найстарэйшым драўляным збудаваньнем Падляшша.

У 1579 ажаніўся з Соф’яй Любамірскай, у шлюбе зь якой меў сына Крыштапа.

  1. ^ Українська Вікіпедія (укр.) — 2004.
  2. ^ Андрэй Радаман. Весялоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 404.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Пётар Весялоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў