Нар'ян-Мар

горад у Расеі

Нар’ян-Мар — горад (з 1935 году) у Расеі, сталіца Ненецкай аўтаномнай акругі. Насельніцтва 21,3 тыс. чал. (2010). Горад разьмешчаны ў нізоўях ракі Пячоры, за 110 км ад Баранцава мора. Адлегласьць ад Масквы да Нар’ян-Мара — 1500 км, ад Архангельска да Нарьян-Мара — 660 км. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя — Усінск, знаходзіцца на адлегласьці 350 км.

Адна з цэнтральных вуліц Нар'ян-Мара

ЭканомікаРэдагаваць

Марскі порт і рачная прыстань. Лесапільныя заводы, рыбакамбінат, маслазавод, іншыя прадпрыемствы харчовай прамысловасьці. Краязнаўчы музэй. Канчатковы пункт газаправода Васілкава—Нар’ян-Мар.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Нар'ян-Марсховішча мультымэдыйных матэрыялаў