Пяршайка

рака ў Беларусі

Пяршайка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Іслачы (басэйн Нёману). Цячэ ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 13 км. Плошча вадазбору 67 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,2‰[1].

Рака
Пяршайка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Шараяў
Вусьце Іслач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 13 км

Прытокі — Баранаўка, Літанка (правыя). На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Пяршаі.

Пачынаецца каля вёскі Шараяў, цячэ заходнімі схіламі Менскага ўзвышша, упадае ў Іслач каля вёскі Яцкава-Карчомных. За 1 км на захад ад вёскі Пяршаяў на працягу 1,2 км уніз плыньню каналізаваная.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 320.

Літаратура рэдагаваць