Пюхціцкі манастыр
Славутасьць | |
Пюхціцкі Ўсьпенскі манастыр
Pühtitsa Jumalaema Uinumise Stavropigiaalne Naisklooster | |
Краіна | Эстонія |
Воласьць | Ілука |
Каардынаты | 59°12′09″ пн. ш. 27°32′11″ у. д. / 59.2025° пн. ш. 27.53639° у. д.Каардынаты: 59°12′09″ пн. ш. 27°32′11″ у. д. / 59.2025° пн. ш. 27.53639° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Расейская праваслаўная царква |
Тып | жаночы |
Тып будынка | манастыр |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі |
Дата заснаваньня | 1891 |
Будаваньне | 1891—1910 гады |
Рэліквіі і сьвятыні | Абраз Усьпеньня Божай Маці |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Пюхціцкі Ўсьпенскі манастыр | |
Пюхціцкі Ўсьпенскі манастыр на Вікісховішчы |
Пю́хціцкі Ўсьпе́нскі манасты́р (па-эстонску: Kuremäe Jumalaema Uinumise nunnaklooster, па-расейску: Пюхтицкий Успенский Ставропигиальный женский монастырь) — жаночы манастыр Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, які знаходзіцца ў вёсцы Курэмяэ Ілуцкай воласьці павету Іда-Віру (Эстонія).
Мінуўшчына
рэдагавацьПаводле паданьня, у XVI стагодзьдзі ля вёскі Курэмяэ пастух убачыў Багародзіцу. Пазьней на гэтым месцы быў знойдзены абраз Усьпеньня Божай Маці. На гэтым месцы мясцовыя жыхары збудавалі капліцу. Абраз захаваўся і цяпер знаходзіцца ў манастыры.
У 1885 року на Багародзіцкай гары быў адчынены Пюхціцкі праваслаўны прыход (эст. Pühitsetud — «сьвятое месца») і пабудаваны храм для абразу. Манастыр у Курэмяэ быў заснаваны ў 1891 року. Будаўніцтва галоўнага сабору ў псэўдарускім стылі было скончанае ў 1910 року. Агулам у манастыры шэсьць цэркваў, асьвечаных у гонар розных праваслаўных сьвятых: Сімяона Богапрыемца, сьвятога Мікалая, Сергія Раданескага, Ганны Прарочыцы і інш.
Манастыр стаў першым праваслаўным манастыром у Эстоніі. У 1919, па здабыцьці незалежнасьці, эстонскія ўлады сканфіскавалі зямлю і перадалі манастыр Эстонскай апостальскай праваслаўнай царкве, незалежнай ад Масквы.
Падчас Другой сусьветнай вайны нацысты арганізавалі на тэрыторыі манастыру канцлягер для савецкіх ваеннапалонных.
Падчас савецкай акупацыі манастыр ня быў зачынены дзякуючы заступніцтву Аляксія II, які на той час быў япіскапам (пазьней — архіяпіскапам) Таліну. У 1986 была пабудаваная царква сьвятога Аляксея і вялікамучаніцы Барбары, у 1990 — храм Яна Прадвесьніка і Ісідара Юр’еўскага.
У 1990 року Пюхціцкі манастыр быў перададзены пад непасрэднае кіраваньне патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр 13849 |
Пюхціцкі манастыр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына
- Пюхціцкі манастыр — Курэмяэ (фр.)
- Праваслаўныя сьвятыні Срэбнага кальца Расеі (рас.)
- Поўнаэкранная панарама
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |