Пэдры

гішпанскі футбаліст

Пэдра Гансалес Лёпэс (па-гішпанску: Pedro González López), таксама вядомы як Пэдры (гішп. Pedri; нар. 25 лістапада 2002 году) — гішпанскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Пэдры
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 лістапада 2002(2002-11-25)[1] (21 год)
Рост 174 см
Вага 60 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барсэлёна
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020
2020—
Ляс-Пальмас
Барсэлёна
36 (4)
104 (18)
Зборныя
2021— Гішпанія 26 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 верасьня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пэдры далучыўся да акадэміі «Ляс-Пальмасу» ў 2018 годзе. 15 ліпеня 2019 году гулец, маючы ўсяго 16 гадоў, склаў першую прафэсійную чатырохгадовую дамову з клюбам, пасьля чаго трэнэр Пэпэ Мэль перавёў яго яго ў першую каманду[4]. Запачаткаваў кар’еру на прафэсійным узроўні 18 жніўня 2019 году ў веку ўсяго 16 гадоў, зьявіўшыся ў стартавым складзе ў матчы супраць «Уэскі» розыгрышу другога дывізіёну[5]. Свой першы гол забіў 19 верасьня, дзякуючы чаму астраўны клюб здабыў хатнюю перамогу над хіхонскім «Спортынгам», стаўшы наймаладзейшым галеадорам у гісторыі «Ляс-Пальмасу»[6][7].

Яшчэ ў верасьні 2019 году «Барсэлёна» парупілася над тым, каб гулец паводле дамовы прыяднаўся да ейнага складу налета. Футбаліст узгадніў умовы з каталёнскай камандай, якая выдаткавала на падпісаньне маладога талента 5 мільёнаў эўра з рознымі бонусамі[8]. У кашулі сіне-гранатавых Пэдры дэбютаваў 27 верасьня, замяніўшы Філіпэ Каўтыньню ў хатнім матчы Ля Лігі супраць «Вільярэалу»[9]. 7 лістапада гулец адзначыўся першым голам у новай дружыне, а таксама вызначыўся галявой перадачай на Сэржы Рабэрта[10]. 14 красавіка 2022 году Пэдры атрымаў траўму падкаленнай сухажылы падчас другога чвэрцьфінальнага матчу «Барсэлёны» супраць нямецкана «Айнтрахту» ў Лізе Эўропы. Як пасьля стала вядома, Пэдры мусіць прапусьць рэшту сэзону. 28 студзеня 2023 году ў матчы супраць «Жыроны» Пэдры згуляў соты матч у кашулі каталёнскага клюбу.

Міжнародная

рэдагаваць

У сакавіку 2021 году Пэдры быў запрошаны у нацыянальную зборную Гішпаніі перад матчамі групавога этапу кваліфікацыі чэмпіянату сьвету 2022 году[11]. Да гэтага футбаліст абараняў гонар краіны толькі ў моладзевых і юнацкіх камандах. Запачаткаваў выступы ў складзе нацыянальнай каманды 25 сакавіка ў матчы супраць зборнай Грэцыі.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Барсэлёна»:

Гішпанія:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць