Канстытуцыя Ўкраіны
Канстыту́цыя Ўкраі́ны — асноўны закон Украіны. Прынятая 28 чэрвеня 1996 року на 5-й сэсіі Вярхоўнай Рады Ўкраіны 2-га скліканьня. Канстытуцыя Ўкраіны ўступіла ў сілу з дня яе прыняцьця. На памяць аб прыняцьці Канстытуцыі ва Ўкраіне штогод адзначаецца дзяржаўнае сьвята — Дзень Канстытуцыі Ўкраіны.
Структура канстытуцыі
рэдагавацьДзеючая Канстытуцыя Ўкраіны складаецца з 15 разьдзелаў. 161 артыкул сабраны ў 14 разьдзелаў, 15 разьдзел утрымлівае 16 пераходных палажэньняў. Тэксту Канстытуцыі папярэднічае прэамбула.
Прэамбула
рэдагавацьВярхоўная Рада Ўкраіны ад імя Ўкраінскага народу — грамадзян Украіны ўсіх нацыянальнасьцей, выказваючы сувэрэнную волю народу, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю ўкраінскага дзяржаўнага будаўніцтва й на аснове зьдзейсьненага ўкраінскай нацыяй, усім Украінскім народам права на самавызначэньне, выяўляючы клопат аб забесьпячэньні правоў і свабод чалавека й годных умоваў яго жыцьця, клапоцячыся аб умацаваньні грамадзкай згоды на зямлі Ўкраіны, імкнучыся разьвіваць і ўмацоўваць дэмакратычную, сацыяльную, прававую дзяржаву, усьведамляючы адказнасьць перад Богам, уласным сумленьнем, папярэднімі, цяперашнімі й будучымі пакаленьнямі, кіруючыся Актам абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны ад 24 жніўня 1991 року, ухваленым 1 сьнежня 1991 ўсенародным галасаваньнем, прымае гэтую Канстытуцыю — Асноўны Закон Украіны. | ||
Разьдзелы
рэдагавацьРазьдзел | Назва | Артыкулы |
---|---|---|
Прэамбула | ||
I | Агульныя палажэньні | 1—20 |
II | Правы, свабоды й абавязкі чалавека й грамадзяніна | 21—68 |
ІІІ | Выбары. Рэфэрэндум | 69—74 |
IV | Вярхоўная Рада Ўкраіны | 75—101 |
V | Прэзыдэнт Украіны | 102—112 |
VI | Кабінэт міністраў Украіны. Іншыя органы выканаўчай улады | 113—120 |
VII | Пракуратура | 121—123 |
VIII | Правасудзьдзе | 124—131 |
IX | Тэрытарыяльны падзел Украіны | 132—133 |
X | Аўтаномная рэспубліка Крым | 134—139 |
XI | Мясцовае самакіраваньне | 140—146 |
ХІІ | Канстытуцыйны суд Украіны | 147—153 |
ХІІІ | Унясеньне зьменаў у Канстытуцыю | 154—159 |
XIV | Заключныя палажэньні | 160—161 |
XV | Пераходныя палажэньні |