Прыекулэ
Прыекулэ (па-латыску: Priekule) — места ў Латвіі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Прыекульскага краю. Плошча 5,4 км². Насельніцтва 2167 чал. (2016).
Прыекулэ | |||||
лат. Priekule | |||||
Швэдзкая брама | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1483 | ||||
Горад з: | 1928 | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Рэгіён: | Курляндыя | ||||
Край: | Прыекульскі | ||||
Плошча: | 5,4 км² | ||||
Вышыня: | 65 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 2167 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 401,3 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 | ||||
Паштовы індэкс: | LV-3434 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°26′50″ пн. ш. 21°35′36″ у. д. / 56.44722° пн. ш. 21.59333° у. д.Каардынаты: 56°26′50″ пн. ш. 21°35′36″ у. д. / 56.44722° пн. ш. 21.59333° у. д. | ||||
Прыекулэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.priekule.lv |
Гісторыя
рэдагавацьПрыекулэ ўпершыню ўзгадваецца ў 1483 годзе, калі мясцовыя землі былі аддадзеныя ва ўладаньне барона Корфа. Палац Корфаў захаваўся да нашых дзён (зараз там разьмешчана школа). Захавалася і Швэдзкая брама (1688 год), выява якой прысутнічае на гербе гораду. У 1871 годзе праз Прыекулэ прайшла чыгунка Ліепая—Вільня. Падчас Другой Сусьветнай вайны горад стаў арэнай крывавых баёў, з таго часу ў ім знаходзіцца адно з найбуйнейшых вайсковых пахаваньняў на тэрыторыі былога СССР, у якім пахавана каля 23 тысячаў байцоў Чырвонае арміі.
Славутасьці
рэдагаваць- Лютэранская царква
- Швэдзкая брама
- Палац Корфаў
- Парадныя сходы да ракі
- Парахавая вежа
Асобы
рэдагаваць- Яніс Пэтэрс — латыскі паэт, палітык, дыплямат
- Эрыкс Эшэнвалдс — латыскі кампазытар
- Карліс Кампэ — сьвятар, пісьменьнік
- Элмарс Ансан — драматург (правёў дзяцінства ў Прыекулэ)
Галерэя
рэдагаваць-
Прыекульская царква
-
Былы палац баронаў Корфаў
-
Былы Чыгуначны вакзал
-
Парахавая вежа