Прэкуле
Прэ́куле (па-летувіску: Prekulė) — горад у заходняй Летуве, знаходзіцца ў Клайпедзкім раёне Клайпедзкага павету за 20 кілямэтраў ад Клайпеды. Колькасьць насельніцтва налічвае 1,7 тыс. чалавек. Горад знаходзіцца ў этнаграфічным рэгіёне Малая Летува. Праз горад цячэ рака Мінія. Прэкуле зьяўляецца чыгуначнай станцыяй на лініі Клайпеда — Савецк[1].
Прэкуле | |||||
лет. Priekulė | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1948 | ||||
Былыя назвы: | Памінія, Прокульс | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Клайпедзкі | ||||
Раён: | Клайпедзкі | ||||
Плошча: | 2,45 км² | ||||
Вышыня: | 4 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2005) | |||||
колькасьць: | 1690 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 689,8 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 46 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-96047 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°33′20″ пн. ш. 21°19′10″ у. д. / 55.55556° пн. ш. 21.31944° у. д.Каардынаты: 55°33′20″ пн. ш. 21°19′10″ у. д. / 55.55556° пн. ш. 21.31944° у. д. | ||||
Прэкуле | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.priekule.lt |
Гісторыя
рэдагавацьНазва Прэкуле ўпершыню ўзгадваецца ў першай палове ХVI стагодзьдзя. Пачаткова паселішча мела назву Памінія (на рацэ Мінія), і гэта была малая вёска з трыма гаспадаркамі. У 1511 годзе тут адкрылася карчма «zur Minnige». У 1540 годзе яе набыў Лукас Прэкал. Ад ягонага прозьвішча пайшла і новая назва паселішча «Прэкола» ці «Прэкуле», якая ўпершыню зьявілася на мапе ў 1548 годзе. У 1587 годзе ў паселішчы быў пабудаваны касьцёл.
У 1609 годзе, падчас Польска-швэдзкай вайны 1600—1611 гадоў паселішча было спаленае польска-літвінскімі войскамі. У 1688 годзе быў пабудаваны новы касьцёл.
У 1905 годзе паселішча, якое цяпер мела назву «Prökuls», знаходзілася ў складзе Прусіі, мела 500 дамоў і было заселенае пераважна лютэранамі. Перад Другой Сусьветнай вайной у паселішчы жыло каля 1200 чалавек.
Пасьля 1921 году Прэкуле апынулася ў складзе Левувы. Статус гораду Прэкуле атрымала ў 1948 годзе.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ [http://bse.sci-lib.com/article092448.html // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.