Праўдзівая Царква Ісуса

«Праўдзівая Царква Ісуса» (кітайскай-традыцыйнай: 真耶穌教會) — незалежная царква, што ўтварылася ў Пэкіне, Кітай ў 1917 годзе. Зараз у сьвеце налічваецца больш за 1,5 млн вернікаў вучэньня гэтай царквы. Праўдзівая Царква Ісуса адносіцца да пяцідзесятніцка-пратэстанцкай галіны хрысьціянства, што бярэ пачатак у 12 стагодзьдзі. У пропаведзях царквы заўсёды прысутнічаюць спасыланьні на Біблію, каб пазьбегнуць няправільнага тлумачэньня. Іх міжнародная асамблея ў цяперашні час разьмяшчаецца ў Лос-Анджэлесе, ЗША.

Падмуркі вучэньня

рэдагаваць
  1. Святы Дух: «Прыняцьце Сьвятога Духу, які выяўляецца ў глясаляліі, зьяўляецца гарантыяй нашага атрыманьня ў спадчыну Царства Нябеснага».
  2. Вадохрышча (Хрэсьціны): «Вадохрышча вадой — гэтае таемства, зьдзяйснянае дзеля адпушчэньня грахоў і адраджэньня. Вадохрышча павінна зьдзяйсьняцца ў натуральнай вадзе, такой як рака, мора або крыніца. Хрысьціцель, які ўжо атрымаў вадохрышча вадой і Сьвятым Духам, праводзіць вадохрышча ад імя Госпада Ісуса Хрыста. Чалавек, які атрымлівае вадохрышча, павінен быць цалкам пагружаны ў ваду з нахіленай галавой тварам уніз».
  3. Абмываньне ног (Мыцьцё нагі): «Таемства мыцьця ног дазваляе нам злучацца з Госпадам Ісусам. Яно таксама служыць сталым напамінкам аб тым, што трэба кахаць, мець сьвятасьць, пакору, умець прабачаць і служыць Богу. Па дачыненьні да кожнага чалавека, які атрымаў воднае вадохрышча, павінна быць зьдзейснена таемства мыцьця ног у імя Ісуса Хрыста. Узаемнае мыцьцё ног можа зьдзяйсняцца ўсялякі раз, калі гэта дарэчы».
  4. Сьвятое прычасьце: Сьвятая прычасьць — таемства ў пазнаку сьмерці Госпада Езуса Хрыста. Пад час яго разьдзяляюць плоць і кроў нашага Бога і далучаюцца да яго, каб атрымаць жыцьцё вечнае і ўваскрэснуць у Судны Дзень. Гэтае таемства павінна ажыцьцяўляцца як мага часьцей. Для гэтага бяруць адну аблатку (прэсны хлеб) ды сок вінаграду.
  5. Суботні дзень — дзень адпачынку, сёмы дзень тыдню (Субота), зьяўляецца Сьвяшчэнным днём, блаславёным ды асьвечаным Богам. Гэты дзень неабходна блюсьці ў гонар стварэньня Богам сьвету і ў гонар выратаваньня, у надзеі на вечны адпачынак у жыцьці.
  6. Ісус Хрыстос: «Ісус Хрыстос — Слова, Якое стала плоцьцю — памёр на крыжы дзеля адкупленьня грахоў чалавечых, уваскрэс на трэці дзень і ўзьнёсься ў Рай нябесны. Ён зьяўляецца адзіным Збаўцам чалавецтва, Стваральнікам нябёсаў і зямлі, і толькі Ён ёсьць адзіны і праўдзівы Бог».
  7. Сьвятая Біблія: «Найсьвяцейшая Біблія, якая складаецца са Старога і Новага Запаветаў, натхнёная Богам, і ёсьць адзінай біблійнай праўдай, і стандартам для жыцьця хрысьціянаў».
  8. Выратаваньне: «Збаўленьне дадзенае Божай літасьцю праз веру. Вернікі павінны даверыцца Сьвятому Духу для таго, каб імкнуцца да сьвятасьці, праслаўляць Бога і палюбіць гуманнасьць».
  9. Царква: «Сапраўдная царква Езуса, усталяваная нашым Госпадам Ісусам Хрыстом, праз Сьвяты Дух падчас часу „апошняга дажджу“, гэта сапраўдная адноўленая царква апостальскага часу»
  10. Апошні суд: «Другое Прышэсьце Хрыста адбудзецца ў Апошні Дзень, калі Ён спусьціцца з нябёсаў для таго, каб судзіць сьвет: праведнікі атрымаюць вечнае жыцьцё, грэшнікі будуць навечна асуджаныя».