Пратэі (Proteidae) — сямейства хвастатых земнаводных. Складаецца з двух родаў, якія жывуць у Паўночнай Амэрыцы (Necturus, 5 відаў) і Заходняй Эўропе (Proteus, 1 від — эўрапейскі пратэй).

Пратэі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаЗемнаводныя
АтрадХвастатыя земнаводныя
СямействаПратэі
Бінамінальная намэнклятура
Proteidae

Цела выцягнутае, даўжынёю да 30-40 см, хвост доўгі, вёслападобны, з плаўніковай складкай. Вонкавых шчэлепаў 3 пары.

Кормяцца бесхрыбетнымі. Апладненьне ўнутранае.

Мяркуецца, што пратэі — неатэнічныя лічынкі невядомых салямандраў.

Літаратура

рэдагаваць
  • Петрыкаў А. Пратэі // БелЭн у 18 т. Т.13. — Мн., 2001.