Амэрыканскія пратэі
(Перанакіравана з «Necturus»)
Амэрыканскія пратэі (Necturus) — род земнаводных сямейства пратэяў. Уключае 5 відаў.
Цела выцягнутае, хвост доўгі, вёслападобны, з плаўніковай складкай. Вонкавых шчэлепаў 3 пары. Даўжыня да 43 см, афарбоўка зьменлівая, ад карычнева-чырвонай да шэрай з блакітна-чорнымі плямамі. На канечнасьцях па 4 пальцы. Вочы прыкметныя.
Жыве ў Паўночнай Амэрыцы. Насяляе чыстыя азёры зь пясчаным дном і багатай расьліннасьцю. Кормяцца бесхрыбетнымі. Апладненьне ўнутранае. Адкладвае некалькі дзясяткаў яек.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАмэрыканскія пратэі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў