Пратэстанцкі патэнт (1859)

Пратэста́нцкі патэ́нт, альбо Імпэра́тарскі патэнт №160/1859, поўная назва Імпэратарскі патэнт ад 1 верасьня 1859, датычны ўнутранай канстытуцыі, школьных і навучальных пытаньняў і дзяржаўнага статусу эвангельскіх цэркваў абодвух вызнаньняў у Каралеўствах вугорскім, харвацкім і славенскім, у Сэрбскім ваяводзтве з Тэмешварскім банатам і ў Ваеннай граніцы (па-нямецку: Kaiserliches Patent vom 1. September 1859, betreffend die innere Verfassung, die Schul- und Unterrichtsangelegenheiten und die staatliche Stellung der Evangelischen Kirchen beider Bekenntnisse in den Königreichen Ungarn, Kroatien und Slawonien, in der Woiwodschaft Serbien mit der Temescher Banat und in der Militärgrenze) — прававы акт Аўстра-Вугоршчыны, прыняты 1 верасьня 1859 року. Патэнт усталёўваў на тэрыторыі Вугоршчыны і на Асманскім памежжы адзінае кіраўніцтва для пратэстантаў, то бок для абодвух эвангельскіх цэркваў — эвангельскай царквы аўгсбурскага вызнаньня і эвангельскай царквы гельвецкага вызнаньня, дэмакратызацыю царкоўнае справы, фармальнае раўнапраўе з каталіцкаю царквою і абмяжоўваў уплыў сьвецкай улады на царкву.

Патэнт выклікаў у царкве спрэчкі, бо праціўнікі патэнту, гэтак званыя «аўтанамісты», бачылі ў ім недапушчальнае ўмяшальніцтва ў царкоўныя справы. Большасьць славацкіх эвангелістаў (гэтак званыя «патэнталісты») вітала прыняцьце закону.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць