Менская дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава
Каардынаты: 53°55′34″ пн. ш. 27°37′19″ у. д. / 53.926025° пн. ш. 27.621837° у. д. Менская дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава — дзіцячая чыгунка, разьмешчаная ў Менску.
Дарога адкрываецца кожны год 1 траўня і закрываецца ў апошнюю нядзелю верасьня. У траўні й верасьні дарога працуе па нядзелях і сьвяточных днях, у летнія месяцы — па серадах, чацьвяргах, пятніцах, суботах і нядзелях.
Пачынаючы зь зімы 2008—2009 гадоў рух цягнікоў ажыцьцяўляецца й у дні зімовых канікулаў.
Інтэрвал руху цягнікоў — 35 хвілінаў.
Гісторыя
рэдагавацьЧыгунка была адкрытая 9 ліпеня 1955 году. З 1955 году эксплюатаваліся паравоз КП і 6 драўляных вагонаў. З 1967 году пачаў эксплюатавацца цеплавозы ТУ2-113 і 6 цэльнамэталічных вагонаў Pafawag. У 1971 годзе чыгунцы было прысвоена імя Канстанціна Сяргеевіча Заслонава — беларускага партызана-чыгуначніка, Героя Савецкага Саюзу. Галоўная станцыя «Парк Культуры» была перайменаваная ў «Заслонава». У канцы 70-х гадоў паступіў цеплавоз ТУ2-010 з Эстоніі, з зачыненай вузкакалейкі.
У сярэдзіне 1980-х на станцыі «Заслонава» быў праведзены капітальны рамонт, а ў 1987 годзе была праведзеная тэхнічная мадэрнізацыя чыгнункі — была ўстаноўленая аўтаблякіроўка, пабудаваны новы будынак дыспэтчарскай на станцыі «Піянэрская», пясчаны балястны слой быў заменены на друзавы. Паступіў у эксплюатацыю новы цеплавоз (ТУ7А-2782) і 12 вагонаў ПВ40. Вагоны Pafawag были спісаныя.
У 1994 годзе цеплавоз ТУ2-010 быў сьпісаны на мэталялом, а 6 вагонаў Pafawag разьбітыя мясцовымі вандаламі і адпраўленыя ў рамонт. У 2005 годзе быў сьпісаны цеплавоз ТУ2-113. Цяпер яго стаянка знаходзіцца ў Берасьцейскім музэі чыгуначнай тэхнікі.
У тым жа 2005 годзе вагоны вытворчасьці 1987 году былі адпраўленыя на рамонт. Да 50-гадовага юбілею чыгункі былі падораныя 6 вагонаў, якія прайшлі капітальны рамонт на Гомельскім вагонарамонтным заводзе.
Летам 2008 году быў набыты цеплавоз ТУ7А-3350. У траўні 2009 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё новага навучальнага цэнтру з прафілюючымі клясамі, кампутарным кабінэтам і заляй гісторыі.
Галерэя
рэдагаваць-
Станцыя «Піянэрская»
-
Станцыя «Сасновы Бор»
-
Лякаматыў на станцыі «Заслонава»
-
Цягнік на станцыі «Заслонава»
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 713Г000359 |
- Старонка дзіцячай чыгункі на сайце Беларускай чыгункі
- Гісторыя Менскай дзіцячай чыгункі на сайце Д. Суцягіна «Дзіцячыя чыгункі СССР»
- Гісторыя Менскай ДЧ на сайце minsk-old-new.com
- Неафіцыйны сайт Менскай ДЧ (рас.)