«Прамова караля» (інш. пераклад: рас. Кароль гаворыць) — ангельскі фільм 2010 году пра пераадоленьне брытанскім каралём Георгам VI заіканьня ад страху перад прылюднымі выступамі пры дапамозе аўстралійскага лягапэда. 13 лютага 2011 году Брытанская акадэмія кіно і тэлевізійных мастацтваў (БАКТМ) узнагародзіла стваральнікаў фільму 7 залатымі маскамі за найлепшыя фільм краіны, мужчынскія ролі першага і другога плянаў, жаночую ролю другога пляну, музыку, арыгінальны сцэнар і фільм 2010 году[1]. 27 лютага Амэрыканская акадэмія кінэматаграфічных мастацтваў і навук узнагародзіла яго стваральнікаў 4 залатымі статуэткамі «Оскар» за найлепшыя мужчынскую ролю, пастаноўку, сцэнар і фільм 2010 году[2]. Паказ у Беларусі пачаўся 3 сакавіка[3].

Прамова караля
анг. The King’s Speech
Постэр
Жанр Гістарычная драма
Рэжысэр Том Гупэр(en)
Сцэнарыст Дэйвід Сайдлер(en)
Прадусар Ен Канінг(en)
У ролях
Кампазытар Аляксандар Дэпля(fr)
Апэратар Дэні Коэн(en)
Мантаж Тарык Анвар(en)
Мастак Eve Stewart[d]
Вытворчасьць «Сі-Со Філмз»(en)
Распаўсюд Paramount Pictures і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 6 верасьня 2010 (14 гадоў таму)
Працягласьць 118 хвілінаў
Краіна Ангельшчына
Мова ангельская
Бюджэт $15 млн
Прыбытак $414 млн
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Ролі й іх выканаўцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць