Лягапэдыя — галіна дэфэкталёгіі, навука аб парушэньнях маўленьня, аб мэтадах іх прафілактыкі, дыягностыкі й ліквідацыі. Лягапэдыя вывучае прычыны, мэханізмы, сымптаматыку, структуру парушэньняў маўленчай дзейнасьці, сыстэму карэкцыйнага ўздзеяньня.