Пракуратура Шчучынскага раёну

Пракуратура Шчучынскага раёну[1] — раённая ўправа ў Гарадзенскае вобласьці. Акруга дзейнасьці — Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласьць. Вышэйшая ўстанова — Пракуратура Гарадзенскае вобласьці.

Пракуратура Шчучынскага раёну
Даведка
ПапярэднікПр-ра Шчучынскага раёну БССР
Дата ўтварэньня27 ліпеня 1991 (33 гады таму)
Задача1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд,
2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам
Сядзіба231513 Беларусь,
м. Шчучын,
вул. Лермантава, 21
Дзейнічае ў месцахШчучынскі раён
Службовыя мовырасейская
беларуская
ПракуратДзямідаў Аляксандар Уладзімеравіч
УправаПр-ра Гарадзенскае в-сьці
Галоўная ўправаГен. пракуратура
Зьвязаныя службысуд
СК РБ
міліцыя
ДПК РБ
КДБ РБ
Адвакатура
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Пракуратура знаходзіцца ў месцы: 231513 г. Шчучын, вул. Лермантава, 21.

Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — пракурат Дзямідаў Аляксандар Уладзімеравіч[a] і мае званьне раднік юстыцыі.

Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:

Сьцяг Правапіс Назва
  Тарашкевіца Пракуратура Шчучынскага раёну
  Наркамаўка Пракуратура Шчучынскага раёна

Дзейнасьць

рэдагаваць

Пракуратура назірае за выкананьнем права ўсімі грамадамі й людзьмі. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца зь міліцыі (райаддзел унутраных спраў, або гараддзел унутраных спраў). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.

У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[2]:

  • забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
  • абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.

У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:

  • дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
  • выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
  • адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
  • выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.

Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў. Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.

Сьпіс законаў

рэдагаваць

Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ Па-расейску: "Демидов Александр Владимирович".