Прадслава
Прадсла́ва І По́лацкая — полацкая княгіня, кіравала да 945 году.
Прадслава | |
Нараджэньне і паходжаньне
рэдагавацьНа жаль, пра першую вядомую полацкую княгіню анічога невядома, акрамя таго што яна зьяўлялася сястрой княгіні Вольгі[1]. Дапушчальна, што яна была рэгентам пры непаўналетнім сыне Рагвалодзе. Магчыма, князевіч Рагвалод быў за межамі Полацкага княства.
Зьвесткі
рэдагавацьУпершыню ўгадваецца ў дамове Ігара й Бізантыі 945 году. Болей нідзе й ніколі ня ўзгадваецца.
Дзейнасьць
рэдагавацьЯк ужо зазначалася, хутчэй за ўсе была рэгентам пры Рагвалодзе і, такім чынам, першай жанчынай-кіраўніцай на Русі. Мажліва, кіравала, пакуль Рагвалод быў за мяжой, і калі ён вярнуўся (прыйшоў з-за мора), перадала яму князеўскі пасад. Палітыка Прадславы была скіравана на захаваньне стабільнасьці адносінаў з Кіевам, магчыма, Прадслава была васалкаю ў адносінах да Ігара.
Сьмерць
рэдагавацьДата сьмерці невядомая. Ня выключана, што ў ейны гонар была названая затым Эўфрасіньня Полацкая (у сьвеце — Прадслава), а таксама дачка Рагнеды ад Уладзімера — Прадслава Ўладзімераўна.