Прадслава Ўладзімераўна
Прадсла́ва Ўладзі́мераўна (? — 1017/1042), дачка Ўладзімера Сьвятаславіча й Рагнеды.
Папярэдзіла Яраслава пра пагібель братоў[1], паводле Пячэрскага патэрыка княжна пахавала Майсея Ўгрына, адданага дружыньніка Барыса Уладзімеравіча. Захапіўшы Кіеў польскі кароль Баляслаў Харобры зрабіў Прадславу сваёй наложніцай — з боку Сьвятаполка гэта была помста ёй за дапамогу Яраславу.
Адступаючы з Кіева, Баляслаў вывез з сабой у Польшчу і Прадславу[2][3]. Паводле зьвестак польскіх крыніцаў Баляслаў хацеў пабрацца з Прадславай шлюбам. Трэцяя жонка Баляслава Эмгільда памерла ў 1017. Шлюб Баляслава з Одай, дачкой майсэнскага маркграфа Экегарда І адбыўся 3 лютага 1018. Такім чынам, перамовы пра магчымы шлюб Баляслава з Прадславай маглі ісьці ў 1017, калі Яраслаў вёў перамовы з імпэратарам Сьвятое Рымскае імпэрыі пра саюз супраць Польшчы.
Чацьвёртая жонка Баляслава Ода памерла недзе пасьля 1018, магчыма, што польскі кароль якісьці час яшчэ жыў і з Прадславай, але ў 1042, калі палякі вярнулі 800 рускіх палонных, Прадславы сярод іх ужо не было. Відавочна, што яна памерла ў польскім палоне да гэтага часу (то бок да 1042)[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ПСРЛ, Т.2. Ипатьевская летопись. Фототип. изд. 1908 г. —М., 1962. —XVI — 938 стб. — 87 с. — IV c. Стб.129.
- ^ ПСРЛ, Т.5. II Псковская летопись. Часть I Софийской летописи. — СПб., 1848. — 656 с. С. 132.
- ^ ПСРЛ, Т.7. Воскресенская летопись. — СПб., 1856. — 544 с. С. 326.
- ^ Balzer O. Genealogia Piastów. — Kraków, 1895. —XV+ 575s. S. 41-43.