Міжнародны дзень абароны дзяцей

штогадовае сьвята ўшанаваньня правоў дзіцяці

Міжнародны дзень абароны дзяцей — штогадовае сьвята ўшанаваньня правоў дзіцяці, якое адзначаюць 1 чэрвеня і 20 лістапада.

Міжнародны дзень абароны дзяцей
міжнародная традыцыя
Паштовая марка Беларусі «Сусьветны дзень дзіцяці» (1997 год)
Іншыя назвы Дзень абароны дзяцей, Сусьветны дзень дзіцяці
Сьвяткуецца 99 краінаў, у тым ліку Беларусь
Значэньне ушанаваньне правоў дзіцяці
Сьвяткаваньні канцэрт, фэст
Дата 1 чэрвеня, 20 лістапада
Пэрыядычнасьць штогод
Першае сьвяткаваньне 1 чэрвеня 1950 (74 гады таму)
Заснавальнік Міжнародная дэмакратычная фэдэрацыя жанчынаў (Францыя)
Савецкая паштовая марка, прысьвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей

Быў заснаваны ў лістападзе 1949 году ў сталіцы Францыі горадзе Парыжы рашэньнем кангрэсу Міжнароднай дэмакратычнай фэдэрацыі жанчынаў. Упершыню Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаўся ў 1950 годзе.

20 лістапада 1959 году Генэральная асамблея ААН (Нью-Ёрк) ухваліла Дэклярацыю правоў дзіцяці, з нагоды чаго пачалі сьвяткаваць Сусьветны дзень дзіцяці. 20 лістапада 1989 году падпісалі ў ААН падпісалі Канвэнцыю аб правах дзіцяці[1].

  1. ^ Сьвятлана Адамовіч. Сьвяткуюць дзеці і тыя, хто іх лечыць // Партал «Слушна», 20 лістапада 2020 г. Праверана 1 чэрвеня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць