Польскія лягеры сьмерці
По́льскія лягеры́ сьме́рці і По́льскія канцэнтрацы́йныя лягеры́ — тэрмін, якім называюць нацысцкія канцэнтрацыйныя лягеры, створаныя на тэрыторыі акупаванай Польшчы ў часе Другой сусьветнай вайны. Выкарыстаньне ў назьве лягероў прыметніка «польскія» азначае іхняе геаграфічнае разьмяшчэньне, а не прыналежнасьць; лягеры прызначаліся дзеля зьнішчэньня нацыстамі жыдоў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў.
У Польшчы выкарыстаньне тэрмінаў «польскія лягеры сьмерці» і «польскія канцэнтрацыйныя лягеры» забароненае «Законам аб Інстытуце нацыянальнай памяці»[1][2][3].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ II сусьветную вайну тры мільёны польскіх жыдоў (90% даваеннага жыдоўскага насельніцтва) былі забітыя ў выніку Галакосту. Таксама загінулі ня меней як 2,5 мільёны нежыдоўскіх цывільных і вайсковых асобаў[4]. Яшчэ мільён жыдоў з Эўропы былі вывезеныя ў Польшчы і забітыя[5]. Паводле Генэральнага пляну «Ост» прадугледжвалася вынішчэньне ўсіх палякаў, як прадстаўнікоў славянаў, з мэтаю вызваленьня «жыцьцёвай прасторы» для немцаў[6].
Параўнальна зь іншымі краінамі невялікая колькасьць палякаў супрацоўнічала з акупацыйнымі ўладамі[7][8][9]. Аднак перад пачаткам вайны расьлі антыжыдоўскія настроі, і пасьля пачатку апэрацыі «Барбароса» здараліся выпадкі забойстваў палякамі мясцовых жыдоў (пагром у Едвабным і нават пагром у Кельцах ужо па сканчэньні вайны). Нярэдка жыхары здавалі суседзяў-жыдоў нямецкім уладам ці шантажавалі іх.
Аднак вялікая колькасьць палякаў рызыкавала ўласным жыцьцём, хаваючы і аказваючы жыдом дапамогу. Колькасьць грамадзянаў, якія ратавалі жыдоў, ацэньваецца прыкладна ў 1 мільён чалавек[10][11]. Менавіта сярод палякаў налічваецца найбольш Праведнікаў народаў сьвету, прызнаных ізраільскім інстытутам Яд Вашэм[12]. За дапамогу жыдам нацысты пакаралі сьмерцю да 50 000 грамадзянаў Польшчы[13].
Па вайне тэма польскай датычнасьці да Галакосту замоўчвалася, і кніга Яна Т. Гроса «Суседзі: Зьнішчэньне жыдоўскай грамады ў Едвабным (Польшча)» (анг. Neighbors: The Destruction of the Jewish Community in Jedwabne, Poland), выдадзеная ў 2000 року, стала шокам. Кніга канадзкага гісторыка польскага паходжаньня Яна Грабоўскага «Паляваньне на жыдоў» (анг. Hunt for the Jews) 2013 року, якая паведамляла, што палякі адказныя прынамсі за сьмерць 200 000 жыдоў, што ўцяклі з гета, атрымала Міжнародную прэмію Яд Вашэму за дасьледаваньні Галакосту, аднак у самой Польшчы выклікала спрэчкі пра спробы нашкодзіць рэпутацыі краіны.
У 2015 року да ўлады ў Польшчы прыйшла партыя «Права і справядлівасьць», якая стала разглядаць сьцьверджаньні ў дачыненьні палякаў да Галакосту як паклёпы і абгаворы супраць Польшчы. У 2017 року няўрадавая арганізацыя «Freedom House» зьмяніла рэйтынг польскіх СМІ з «вольных» да «часткова вольных» з увагі на палітыку ўраду[14].
З падачы Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы[15][16][17] Камітэт па сусьветнай спадчыне ЮНЭСКО ў 2007 року зьмяніў назву «Канцэнтрацыйны лягер Аўшвіц» на «Намецкі нацысцкі канцэнтрацыйны і лягер сьмерці Аўшвіц-Біркенаў (1940—1945)»[18][19].
6 лютага 2018 року набылі моц папраўкі ў польскі Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, падпісаныя прэзыдэнтам Анджэем Дудам. Яны крыміналізавалі публічныя выказваньні, што прыпісваюць калектыўную адказнасьць палякаў у злачынствах Галакосту, злачынствах супраць міру, чалавецтва, ваенных злачынствах ці такіх, якія «значна зьмяншаюць адказнасьць сапраўдных вінаватых». Паводле закону ўжываньне тэрмінаў «польскі лягер сьмерці» і «польскі канцэнтрацыйны лягер» лічыцца крымінальным злачынствам[1][2][3]. Прыняцьце паправак выклікала неадназначную рэакцыю, а Ізраіль абвінаваціў польскае кіраўніцтва ў адмаўленьні Галакосту[1][20][21].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Ruth Eglash, Avi Selk. (28 студзеня 2018) Israel and Poland try to tamp down tensions after Poland’s ‘death camp’ law sparks Israeli outrage (анг.) WorldViews. Washington Post. Праверана 4 траўня 2018 г.
- ^ а б Jeffrey Heller, Marcin Goettig. (28 студзеня 2018) Israel and Poland clash over proposed Holocaust law (анг.) World News. Reuters. Праверана 4 траўня 2018 г.
- ^ а б Brigit Katz. (29 студзеня 2018) Poland’s President Signs Highly Controversial Holocaust Bill into Law (анг.). Smithsonianmag. Праверана 4 траўня 2018 г.
- ^ Collaboration and Complicity during the Holocaust (анг.). United States Holocaust Memorial Museum (1 траўня 2015). Праверана 4 траўня 2018 г.
- ^ Leslie, R. F. The History of Poland Since 1863. — Cambridge University Press, 1983. — С. 217. — ISBN 9780521275019
- ^ Michael Geyer. Beyond Totalitarianism: Stalinism and Nazism Compared. — Cambridge University Press, 2009. — С. 152—153. — ISBN 978-0-521-89796-9
- ^ Carla Tonini. The Polish underground press and the issue of collaboration with the Nazi occupiers, 1939—1944 (анг.) // European Review of History: Revue Europeenne d’Histoire. — April 2008. — В. Issue 2. — Т. Volume 15. — С. 193—205.
- ^ Klaus-Peter Friedrich. Collaboration in a «Land without a Quisling»: Patterns of Cooperation with the Nazi German Occupation Regime in Poland during World War II (анг.) // Slavic Review. — Winter, 2005. — Т. Vol. 64. — № No. 4. — С. 711—746.
- ^ John Connelly. Why the Poles Collaborated so Little: And Why That Is No Reason for Nationalist Hubris (анг.) // Slavic Review. — Winter, 2005. — Т. Vol. 64. — № No. 4. — С. 771—781.
- ^ Władysław Żarski-Zajdler. Martyrologia ludności żydowskiej i pomoc społeczeństwa polskiego. — Warszawa: ZBoWiD, 1968. — С. 16.
- ^ Hans G. Furth. One Million Polish Rescuers of Hunted Jews? (анг.) // Journal of Genocide Research. — June 1999. — В. issue 2. — Т. vol. 1. — С. 227—232.
- ^ Names of Righteous by Country (анг.). Яд Вашэм. Праверана 4 траўня 2018 г.
- ^ Richard C. Lukas. Out of the Inferno: Poles Remember the Holocaust. — University Press of Kentucky, 1989. — С. 13. — ISBN 0813116929
- ^ Poland (анг.) Freedom of the Press 2017. Freedom House. Праверана 4 траўня 2018 г.
- ^ Tran, Mark (27 чэрвеня 2007) Poles claim victory in battle to rename Auschwitz (анг.). The Guardian. Праверана 4 траўня 2018 г.
- ^ Yad Vashem for renaming Auschwitz (анг.) Jerusalem Post. Associated Press (11 траўня 2006). Праверана 4 траўня 2018 г.
- ^ UNESCO approves Auschwitz name change (анг.) Expatica Праверана 4 траўня 2018 г.
- ^ UNESCO World Heritage Centre. (28 чэрвеня 2007) World Heritage Committee approves Auschwitz name change (анг.). ЮНЭСКО. Праверана 4 траўня 2018 г.
- ^ Watt, Nicholas (1 красавіка 2006) Auschwitz may be renamed to reinforce link with Nazi era (анг.). The Guardian. Праверана 4 траўня 2018 г.
- ^ I utterly condemn the new Polish law which tries to deny Polish complicity in the Holocaust. It was conceived in Germany but hundreds of thousands of Jews were murdered without ever meeting a German soldier. There were Polish death camps and no law can ever change that. (анг.) Twitter Праверана 4 траўня 2018 г.
- ^ BBC News. Israel criticises Poland over proposed Holocaust law (анг.) // BBC, 28 студзеня 2018 г. Праверана 4 траўня 2018 г.