Першая прафэсійная ліга чэмпіянату Баўгарыі па футболе
найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Баўгарыі па футболе
Першая прафэсійная ліга (у 1948—2016 гадах — група А) — найвышэйшы дывізіён сыстэмы футбольных лігаў Баўгарыі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 16 клюбаў. Пасьля кожнага сэзону клюбы, які занялі апошнія месцы, пераводзяцца ў другую прафэсійную лігу, а іх месца займаюць найлепшыя каманды другога дывізіёну. Дзейным чэмпіёнам зьяўляецца клюб «Лудагорац» з Разграду.
Першая прафэсійная ліга | |
Краіна | Баўгарыя |
---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА |
Заснаваная | 1924 |
Колькасьць камандаў | 16 |
Вылет у | Другая прафэсійная ліга |
Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
Хатнія кубкі | Кубак Баўгарыі |
Міжнародныя кубкі | Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы, Ліга канфэрэнцыяў |
Дзейны чэмпіён | Лудагорац Разград — 13-ы тытул (2023—2024) |
Найбольш пасьпяховы клюб | ЦСКА Сафія — 31 тытулаў |
Сэзон 2024—2025 гадоў |
Чэмпіёны
рэдагаваць- ЦСКА Сафія — 31 тытул
- Леўскі Сафія — 26
- Лудагорац Разград — 13
- Славія Сафія — 7
- Лякаматыў Сафія, Літэкс Ловэч — 4
- Уладзіслаў Варна — 3
- Боцеў Плоўдзіў — 2
- Спартак Варна, Чорнае Мора Варна, Спартак Плоўдзіў, Лякаматыў Плоўдзіў, Берое Стара Загора, Этыр Вэліка-Тырнава, АС-23 Сафія, Спортклюб Сафія — 1