Чорнае Мора Варна
баўгарскі футбольны клюб
«Чорнае Мора» (па-баўгарску: Черно Море) — баўгарскі футбольны клюб з гораду Варны. Заснаваны ў 1913 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Баўгарыі (1925, 1926, 1934, 1938), уладальнік Кубка Баўгарыі (2015). Клюб мае мянушку «маракі». Хатнім стадыёнам зьяўляецца «Тыча», які мае ўмяшчальнасьць 8250 гледачоў і які раней меў назву ў гонар першага касманаўта Юрыя Гагарына. Матчы на міжнароднай арэне праводзіць на іншых стадыёнах, гэтак у ліпені 2015 году клюб прымаў менскае «Дынама» на стадыёне «Лудагорац Арэна» ў горадзе Разградзе.
Чорнае Мора | |
Поўная назва | Професионален футболен клуб Черно Море Варна |
---|---|
Заснаваны | 3 сакавіка 1913 |
Горад | Варна, Баўгарыя |
Стадыён |
Тыча Умяшчальнасьць: 8250 |
Кіраўнік | Химимпорт[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая прафэсійная ліга |
· 2023—2024 | 2 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы chernomorepfc.bg (баўг.) (анг.) |