Пераходы (Гайнаўскі павет)
Пераходы (па-польску: Przechody, па-падляску: Perechody, Oksentije[2]) — прысёлак вёскі Навасады ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.
Пераходы | |
польск. Przechody | |
Мясцовая назва: | Perechody, Oksentije |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Гайнаўка |
Насельніцтва: | 20 чал. (2012)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-200 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′37″ пн. ш. 23°37′13″ у. д. / 52.81028° пн. ш. 23.62028° у. д.Каардынаты: 52°48′37″ пн. ш. 23°37′13″ у. д. / 52.81028° пн. ш. 23.62028° у. д. |
Пераходы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пераходы прылягаюць да Белавескай пушчы.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары Пераходаў этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Дубінах[3]).
Гісторыя
рэдагавацьУ 18 ст. існавала пушчанскае ўрочышча Пераход, а з 1795 году існуюць пісьмовыя зьвесткі пра існаваньне невялікага ляснога пасяленьня[2]. У міжваенны пэрыяд Пераходы прыналежалі да гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут пражывалі тут 21 жыхары (2 каталікі і 19 праваслаўных, 15 жыхароў было запісаных палякамі, 6 беларусамі)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Пераходы былі далучаныя да гміны Гайнаўка.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław - Warszawa - Kraków - Gdańsk: Ossolineum 1974, s. 168
- ^ Strona Prawosławnej Parafii w Dubinach (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.