Перакачаўнік
Перака́чаўнік — страва беларускіх татараў, пірог зь вялікай колькасьці пластоў тонка раскачанага цеста бяз дрожджаў.
20 ліпеня 2005 году страва ўнесеная ў сьпіс традыцыйных страваў польскай кухні, які вядзе Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы й мае толькі прэстыжны характар[1]. Пры гэтым падкрэсьлівалася, што назву ўзялі зь беларускай мовы[2]. Прадукт занесены таксама ў рэестар гарантаваных традыцыйных страваў(en), які вядзе Эўрапейская камісія, што гарантуе яму абарону ва ўсім Эўразьвязе[3][4].
Рэцэпты прыгатаваньня
рэдагавацьСкладнікі
рэдагавацьЦеста:
Фарш мясны:
Фарш салодкі:
- яблыкі, або тлусты тварог, або сьлівы, або сыр — 1 кг
- разынкі — 1 жменя
- цукар — 2 лыжкі
- сок зь лімона
- алей для смажаньня ў фрытуры
З мукі, паловы масла, сьмятаны, яек, соды і цукру (для салодкай начынкі; але солі і перцу — у выпадку мясной начынкі) старанна замяшаць вельмі крутое — гэтак званае макароннае, з найменшай колькасьцю вады (каля 25—35% ад агульнай вагі цеста ці ўдвая менш, чым здольная зьвязаць пшанічная мука) — цеста, даліваючы пакрысе ваду па меры патрэбы. Падзяліць цеста на 4 часткі, кожную раскачаць у як мага больш тонкія пласты. Зьмяшаць кампанэнты фаршу паміж сабой. Нашмараваць асобныя бліны маслам і закрасамі, выкласьці фарш, зьверху пакласьці наступны блін і г. д. Скруціць у рулет, які затым зьвіваецца ў сьпіраль накшталт «сьлімака», зьляпіць краі. Смажыць у рондлі ў вялікай колькасьці алею (які мусіць цалкам пакрываць перакачаўнік), мясны — каля дзьвюх гадзін, салодкі — крыху меней.
Чым больш далікатнымі атрымаюцца бліны і чым драбней пасечанае мяса, тым смачнейшым будзе гэты старадаўні беларуска‑татарскі пірог. Гатовы прадукт, паводле зарэгістраванага польскага стандарту, мае каля 30 см у дыямэтры і важыць каля 3 кг.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Інфармацыя на старонцы Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы (пол.)
- ^ Ніна Шчарбачэвіч. «Рэстаратары нарэшце сталі да мяне прыслухоўвацца» // Ігуменскі тракт. — 5 лістапада 2013. — № 37 (52).
- ^ Інфармацыя на старонцы Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы(недаступная спасылка) (пол.)
- ^ Rozporządzenie Komisji (WE) NR 567/2009 z dnia 29 czerwca 2009 r. rejestrujące w rejestrze gwarantowanych tradycyjnych specjalności nazwę (Pierekaczewnik (GTS))(недаступная спасылка) (пол.)
Літаратура
рэдагаваць- Алесь Белы. Наша страва. Перакачаўнік // «Наша Ніва». — 2007. — № 14.
- Наша страва: Сапраўдная беларуская кухня / Алесь Белы, Зьміцер Дядзенка, Алег Дзярновіч і інш. — Другое выданне. — Менск: І. П. Логвінаў, 2010. — 288 с. — ISBN 978-985-6901-72-3