Паўночны алень
Паўно́чны але́нь (у Паўночнай Амэрыцы — карыбу, лац. Rangіfer tarandus) — парнакапытны сысун сямейства аленевых, адзіны прадстаўнік роду Паўночныя алені (Rangіfer).
Паўночны алень | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Сямейства | Аленевыя |
Від | Паўночны алень |
Бінамінальная намэнклятура | |
Rangifer tarandus | |
Арэал | |
Паўночнаамэрыканскі арэал Эўразійскі арэал | |
Жыве ў паўночнай частцы Эўразіі і Паўночнай Амэрыцы. Харчуецца травой і лішайнікамі, а таксама дробнымі сысунамі і птушкамі.
Паўночны алень у далёкім мінулым даў магчымасьць чалавеку асвоіць Поўнач, у цяперашні час застаецца найважнейшым біялягічным рэсурсам для больш за дваццаці народаў Эўразіі і Паўночнай Амэрыкі. Аб’ект паляваньня (з мэтай здабычы мяса й шкуры). У выніку прысвойчаньня й адамашненьня паўночнага аленя ўзьнікла паўночнае алянярства, гэта значыць разьвядзеньне паўночных аленяў для атрыманьня мяса, шкур, малака й выкарыстаньня ў якасьці ездавога й клуначнага транспарту[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Материальная культура. Вып. 3. — М.: Наука, 1989. С. 107.