Ягель
Я́гель, або але́невы мо́х (аленеў мох)[1] — лішайнікі, якімі сілкуюцца паўночныя алені[2][3][4][5][6]. Адзначаны выпадкі зьяданьня паўночнымі аленямі каля 112 відаў лішайнікаў, але кармавое значэньне звычайна маюць да 20 відаў у межах вывучанай часткі арэала паўночнага аленя.
Я́гель | |
Клядонія аленіная | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Грыбы |
Разьдзел | Аскамікоты |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cladina |
Найбольшую кармавую каштоўнасьць маюць клядоніі (клядонія аленіная, клядонія зорчатая, клядонія лясная і інш.), цэтрарыі (цэтрарыя ісьляндзкая, цэтрарыя сьнежная) і некаторыя попельнікі (віды Stereocaulon Schreb.). Асноўным кормам аленя ягель бывае толькі ў сьнежныя сэзоны года, калі ўтрыманьне яго ў рацыёне аленя можа даходзіць да 70-80%. Са зьяўленнем на пашах зялёнай расліннасьці спажываньне аленем ягеля скарачаецца. Расьце ягель вельмі павольна: 3-5 мм у год. Для аднаўленьня пашы пасьля выпасу аленяў можа спатрэбіцца некалькі дзесяцігодзьдзяў.
Этымалёгія
рэдагавацьУ беларускую мову за пасярэдніцтвам расейскай прыйшла назва ягель, якая ў сваю чаргу увайшла ў расейскую мову, верагодна, з карэльскай, альбо фінскай ад саамскага першапачатковага jiegel[7]. У іншых эўрапейскіх мовах, апроч нацыянальных назваў, набыла папулярнасьць швэдзкая назва ягеля - renlav.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гл. ягель. https://slounik.org/169426.html
- ^ Ягель // Сельскохозяйственная энциклопедия: В 5 т./ Редкол.: И. Бенедиктов, А. Гриценко, М. Ильин. 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Сельхозгиз, 1949—1956. Т. 5.
- ^ Ягель // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978
- ^ Ягель // Ефремова Т. Ф. Новый словарь русского языка. Толково-словообразовательный. — М.: Русский язык, 2000.
- ^ Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4-х т.: Пер. с нем. 2-е изд., стереотип. — М.: Прогресс, 1987. — Т. 4. — С. 543.
- ^ Шанский Н. М. и др. Краткий этимологический словарь русского языка. Пособие для учителя. Изд. 2-е, испр. и доп. Под ред. чл.-кор. АН СССР С. Г. Бархударова. — М.: «Просвещение», 1971. — С. 523.
- ^ Гл. Этымалягічны слоўнік Фасмэра