Паўль Бадура-Шкода (па-нямецку: Paul Badura-Skoda; нар. 6 кастрычніка 1927, Вена) — аўстрыйскі піяніст.

Паўль Бадура-Шкода
па-нямецку: Paul Badura-Skoda
Дата нараджэньня 6 кастрычніка 1927
Месца нараджэньня Вена, Аўстрыя
Дата сьмерці 25 верасьня 2019(2019-09-25)[1][2][3][…] (91 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя
Месца вучобы
Прафэсія піяніст
Навуковая сфэра музыка[4]
Месца працы
Жанры клясычная музыка
Інструмэнты фартэпіяна
Узнагароды
Сайт badura-skoda.com

Скончыў Венскую кансэрваторыю, затым праз два гады стаў уладальнікам першай прэміі Аўстрыйскага музычнага конкурсу і адмысловай стыпэндыі, якая дазволіла яму навучацца ў Эдўіна Фішэра[5]. У 1947 г. выйграў конкурс выканаўцаў у Зальцбургу, у 1949 г. быў заўважаны Вільгэльмам Фуртвэнглерам і Гэрбэртам Караянам, пасьля чаго ўжо не прыпыняў актыўнай канцэртнай дзейнасьці.

Галоўным здабыткам Бадуры-Шкоды зьяўляецца моцартаўскі рэпэртуар. Сярод гістарычных запісаў зь яго ўдзелам — санаты Моцарта для скрыпкі і фартэпіяна ў дуэце з Давідам Ойстрахом. Іншы вядомы дуэт Бадуры-Шкоды — зь піяністам Ёргам Дэмусам; плёнам гэтай садружнасьці стала, апроч шэрагу запісаў, напісаная сумесна кніжка пра інтэрпрэтацыю фартэпіянных санатаў Бэтговэна (ням. Die Klaviersonaten von Ludwig van Beethoven; 1970). Сумесна з жонкай Эвай Бадура-Шкода напісаў таксама кнігу «Інтэрпрэтацыя Моцарта» (ням. Mozart-Interpretation; 1957). Паўль Бадура-Шкода запісаў шырокі рэпэртуар — болей за 200 дыскаў, сярод якіх фартэпіянныя санаты Моцарта, Бэтговэна і Шубэрта[6].

10 кастрычніка 2010 году ў межах V Міжнароднага фэстывалю Юрыя Башмета Паўль Бадура-Шкода ўпершыню выступіў у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі[7].

  1. ^ https://www.plateamagazine.com/noticias/7536-fallece-el-distinguido-pianista-austriaco-paul-badura-skoda
  2. ^ https://www.swr.de/swr2/musik-klassik/RIP-Oesterreichischer-Pianist-Paul-Badura-Skoda-gestorben,paul-badura-skoka-gestorben-100.html
  3. ^ Paul Badura-Skoda // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  5. ^ Белорусская государственная филармония. Пауль Бадура-Шкода в Минске (рас.) Праверана 9 кастрычніка 2010 г.
  6. ^ Афіцыйны сайт Паўля Бадура-Шкоды. Paul Badura-Skoda. Biography (анг.) Праверана 9 кастрычніка 2010 г.
  7. ^ Interfax.by (04.10.10) Великий пианист современности Пауль Бадура-Шкода выступит в Минске (рас.) Праверана 13 кастрычніка 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць