Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы

брытанская заморская тэрыторыя ў Паўднёвым Атлянтычным акіяне
(Перанакіравана з «Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы»)

Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэ́ндвічавы астравы́ (па-ангельску: Georgia and the South Sandwich Islands) — брытанская заморская тэрыторыя ў Атлянтычным акіяне ў Антарктыцы. У тэрыторыю ўваходзяць астравы Паўднёвая Георгія (належаць Вялікабрытаніі з 1775 году) і Паўднёвы Сэндвіч (належыць Вялікабрытаніі з 1908 году), якія адміністрацыйна належаць Фолклэндам. На астравы прэтэндуе Аргентына.

Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы
South Georgia and the South Sandwich Islands
Сьцяг Паўднёвай Георгіі і Паўднёвых Сэндвічавых астравоў Герб Паўднёвай Георгіі і Паўднёвых Сэндвічавых астравоў
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Leo Terram Propriam Protegat
(Дазвольце ільву бараніць сваю зямлю)
Дзяржаўны гімн: «Гімн Вялікабрытаніі»
Месцазнаходжаньне Паўднёвай Георгіі і Паўднёвых Сэндвічавых астравоў
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Кінг-Эдўард-Пойнт, Грутвікен
Найбуйнейшы горад -
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Элізабэта ІІ
Колін Робэртс
Плошча
 • агульная

3 903 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2006)

30
Валюта Брытанскі фунт (GBP)
Часавы пас
 • улетку
UTC-2 (UTC-2)
-2 (UTC-2)
Аўтамабільны знак -
Дамэн верхняга ўзроўню .gs
Тэлефонны код +-
Мапа Паўднёвай Георгіі і Паўднёвых Сэндвічавых астравоў
Мапа Паўднёвай Георгіі і Паўднёвых Сэндвічавых астравоў

Паўднёвая Георгія

рэдагаваць

Паўднёвая Георгія — архіпэляг у Паўднёвай Атлянтыцы. Складаецца з аднаго вялікага вострава і шматлікіх дробных. Архіпэляг быў адкрыты ангельскім гандляром Антані дэ ля Рашэ ў 1675 годзе. Першыя дасьледаваньні астравоў правёў Джэймз Кук у 1775 годзе. У ХVІІІ і ХІХ стагодзьдзях на астравах была база для амэрыканскіх і брытанскіх паляўнічых на цюленяў і кітоў. Паступова ўзьніклі пастаяннае паселішча Грутвікен і брытанскіх навуковыя станцыі Кінг-Эдўард-Пойнт і Бэрд-Айлэнд. У 1982 да 2001 году на астравох знаходзіўся вайсковы гарнізон. У нашы дні на астравах жыве ад 20 да 50 чалавек.

Паўднёвыя Сэндвічавы астравы

рэдагаваць

Антарктычны архіпэляг на паўднёвы-усход ад Паўднёвай Георгіі, які складаецца зь некалькіх невялікіх астравоў. Пастаяннага насельніцтва на астравах няма. Летам тут разьмяшчаюцца навуковыя экспэдыцыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць