Пацук шэры
Пацу́к шэ́ры, або пацу́к нарвэ́скі (Rattus norvegicus), — від сысуноў сямейства мышыных (Muridae).
Пацук шэры | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Мышы (Muridae) |
Род | Пацук (Rattus) |
Від | Пацук шэры |
Бінамінальная намэнклятура | |
Rattus norvegicus (Berkenhout, 1769) | |
Арэал | |
Арэал | |
Вонкавы выгляд
рэдагавацьДаўжыня цела 18–26 см, даўжыня хваста 14–21 см, вага 140–500 г. Самцы буйней і цяжэй саміц. Вушы круглявыя й маленькія, даўжынёй 17–23 мм. Від квадратным чэрапам, тупой мордай і тоўстым хвастом. Верх брудна-шэра-буры, ніз ад рыжавата-карычнева-шэрага да цёмна-карычнева-чорнага або шэра-белага. Верхняя й ніжняя афарбоўка выразна не падзеленыя. Суцэльна чорныя жывёлы сустракаюцца рэдка. Хвост двухколерны, шэра-карычневы зьверху й больш сьветлы зьнізу.
Распаўсюджваньне
рэдагавацьЛад жыцьця
рэдагавацьГэты від прысутнічае ў нізінных і прыбярэжных раёнах паўсюль, дзе знаходзяцца людзі. У асноўным начныя або актыўныя ў прыцемках. Яны ў гэтыя гадзіны капаюць норы, здабываюць ежу й рыхтуюць гнёзды. Часта гэтыя пацукі пасяляюцца ў раёнах каля вады; яны выдатныя плыўцы. У шэрых пацукоў вялікая здольнасьць да навучаньня. Яны здольныя запомніць свой шлях вакол складаных каналізацыйных сетак і нор. Як правіла, шэрыя пацукі жывуць вялікімі групамі, дзе дамінуюць самцы. герархія такіх груп заснавана на памеры асобіны. Нарвэскія пацукі — выдатныя здабычы ежы. Выкарыстоўваючы свой нюх і дотык, яны здольныя даволі лёгка выжыць. У мэгаполісах яны выжываюць у асноўным за кошт выкінутай чалавечай ежы і ўсяго іншага, што можна з'есці без нэгатыўных наступстваў. Гэта сапраўдна ўсяедная жывёла, але крупы складаюць значную частку рацыёну. Некаторыя нарвэскія пацукі, якія жывуць каля мора, лавілі рыбу лапамі. Таксама здабычай нарвэскіх пацукоў зьяўляюцца птушаняты, мышы, птушкі й дробныя яшчаркі.
Будучы сацыяльнымі жывёламі, нарвэскія пацукі, як правіла, размнажаюцца вялікімі групамі. Як толькі самка ўступае ў свой 6-гадзінны пэрыяд цечкі, яна можа спарвацца пяцьсот разоў з канкуруючымі самцамі.
Максымальная працягласьць жыцьця нарвэскіх пацукоў — 4 гады (у няволі).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Ruedas, L. A. 2016. Rattus norvegicus. The IUCN (анг.)
- Armitage, D. 2004. Rattus norvegicus. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |