Патрыярх (неадназначнасьць)
Патрыя́рх (па-старажытнагрэцку: Πατριάρχης; ад πατήρ — бацька; ἀρχή — панаваньне, пачатак, улада) — старэйшына роду, глава й заснавальнік чаго-небудзь.
У сацыялёгіі
рэдагавацьПатрыярх («вярхоўны бацька») — гэта грэцкая назва старэйшын, старцаў, старэйшых людзей, продкаў плямёнаў і народаў старажытнасьці, у прыватнасьці качавых плямёнаў Блізкага Ўсходу. У творах украінскай літаратуры й ва ўкраінскай народнай творчасьці гэтым словам маглі абазначаць старых і мудрых людзей, продкаў, дзядоў і прадзедаў, кабзараў, сечавых дзядоў і інш.
Патрыярх у патрыярхальным грамадзтве — мужчына, глава сям’і, які выконвае ролю аўтарытэтнай улады, а таксама член кіруючага класа ці ўрада ў грамадзтве, якое кантралюецца мужчынамі паважнага ўзросту. «Узрост патрыярха» — выраз, які азначае 72 гады.
У рэлігіі
рэдагавацьБіблейскі патрыярх: Адам (пражыў 930 гадоў); Енох (365 гадоў); Ной (950 гадоў) і інш.;
Патрыярх у юдаізьме:
1) адзін з прабацькоў яўрэйскага народа: Абрам (пражыў 175 гадоў), Ісаак (180 гадоў), Якуб (147 гадоў), Ёсіф (110 гадоў) і інш.
2) патрыярх (191 год да н. э. — 425 год н. э.) — галава сынэдрыёну.
Патрыярх у хрысьціянстве — старазапаветны сьвяты, які шануецца царквой як выканаўца волі Божай да новазапаветнай эпохі.
Патрыярх — найвышэйшы герарх некаторых хрысьціянскіх цэркваў:
- Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі;
- канстантынопальскія патрыярхі;
- александрыйскія патрыярхі;
- антыяхійскія патрыярхі;
- іерусалімскія патрыярхі.
Літаратура
рэдагаваць- В. В. Бурега, О. Б. Прокоп’юк. Патріарх // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наукова думка, 2011. — Т. 8 : Па — Прик. — С. 95. — 520 с : іл. — ISBN 978-966-00-1142-7.
- П. Л. Яроцький. Патріарх // Юридична енциклопедія : [у 6 т.] / ред. кол.: Ю. С. Шемшученко (відп. ред.) [та ін.]. — К. : Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1998—2004. — ISBN 966-749-200-1.
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі ласка, выберыце той, які Вас цікавіць. Калі вы патрапілі сюды зь іншай старонкі Вікіпэдыі, калі ласка, вярніцеся і выпраўце спасылку на патрэбную. |