Пастрама

мясная страва

Пастрама (ад турэц. pastırma — спрэсаванае мяса) — мясная страва з запечанай грудзінкі ялавічыны або грудкі кураціны.

Пастрама
Пастрама зь ялавічыны ў прыправах (2009 год)
Пастрама зь ялавічыны ў прыправах (2009 год)
Нацыянальная страварумынская
ПаходжаньнеРумынія
РэгіёнПаўднёва-Ўсходняя Эўропа
Час прыгатаваньня12 гадзінаў
Асноўны складніккурыная грудка (грудзінка ялавічыны)
Распаўсюджаныя складнікімалако, часнок, аліўкавы алей, мёд, папрыка
Падобныя стравыбастурма

Складнікі

рэдагаваць

Для прыгатаваньня курынай пастрамы выкарыстоўваць: курыную грудку (400 грамаў), малако (250 мілілітраў), часнок (2 зубкі), аліўкавы алей (2 сталовыя лыжкі), вадкі мёд і салодкую молатую папрыку (па 2 гарбатныя лыжкі), соевую падліву і соль (гарбатную лыжку), вострую папрыку (0,5 гарбатнай лыжкі), куркуму і молаты мускатны гарэх (0,25 гарбатнай лыжкі), молатую зіру (0,2 гарбатнай лыжкі)[1].

Прыгатаваньне

рэдагаваць

Спачатку курыную грудку прамываюць пад праточнай вадой і кладуць у міску. Затым яе заліваюць малаком з разьведзенай у ім сольлю. Верх міскі абгортваюць харчовай плёнкай, пасьля чаго міску ставяць на ноч у лядоўню. Пасьля зьмешваюць салодкую і вострую папрыку, куркуму, молаты мускатны гарэх і зіру. Да прыправаў дадаюць соевую падліву, вадкі мёд, аліўкавы алей і здробнены часнок. Пасьля зьмешваньня атрыманай сумесьсю змазваюць з усіх бакоў курынае мяса і пакідаюць яго на 30 хвілінаў прамарынавацца. Далей у разагрэтую да +220 °C духоўку кладуць грудку і запякаюць яе 30 хвілінаў. Урэшце, гатовую астылую пастраму наразаюць для падачы да стала[1].

  1. ^ а б Курыная пастрама // Зьвязда : газэта. — 26 красавіка 2014. — № 78 (27688). — С. 15. — ISSN 1990-763x.