Парман — мужчынскае імя.

Parmann
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Paro + Mann
Іншыя формы
Вытворныя формы Перман
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Парман»

Паходжаньне

рэдагаваць

Барман або Парман (Barmann, Parmann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Стефанъ Пармоновичъ (26 кастрычніка 1609 году)[5]; Symon Parmonowicz (1775 год)[6]; Parmanowicz Jan (23 кастрычніка 1902 году)[7].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Пармановіч — уніяцкі сьвятар, які ўпамінаецца ў 1798 годзе[8]
  • Пармановіч (Parmanowicz) — ураднік Менскай губэрні на 1853 год[9]

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 101.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  5. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 1. — Вильна, 1867. С. 242.
  6. ^ Падымныя рэестры Менскага ваяводства. Менскі павет, 1775. — Менск, 2014. С. 18.
  7. ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 118.
  8. ^ Дневник Сестрентсевича. Ч. 1. — СПб., 1913. С. 257.
  9. ^ Tygodnik Petersburski. R. 24, Cz. 48, Nr. 57 (9 sierpnia 1853). S. 378.