Панцеляймон Селіванаў
Панцеляймон Аляксеевіч Селіванаў (25 верасьня 1919, сяло Ірта Ленскага раёну Архангельскай вобласьці — 2002) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1976).
Панцеляймон Селіванаў | |
Нарадзіўся |
25 верасьня 1919 Ірта, Яранскі павет, Паўночна-Дзьвінская губэрня, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка |
---|---|
Памёр | 2002[1] |
Навуковая сфэра | гісторыя і гістарыяграфія |
Альма-матэр | Вайскова-палітычная акадэмія імя Леніна |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
У 1952 скончыў Вайскова-палітычную акадэмію ў Маскве. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1960—1991 працаваў у Інстытуце гісторыі АН Беларусі навуковым супрацоўнікам, загаднікам сэктару. Дасьледуе гісторыю Беларусі 1918—1920 рокаў пэрыяду грамадзянскай вайны і інтэрвэнцыі. Аўтар манаграфіяў, суаўтар калектыўных працаў «Гісторыя Мінска», «Перамога Савецкай улады ў Беларусі», выдадзеных у 1967.[2] Памёр у 2002 годзе[3].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ http://unicat.nlb.by/opac/pls/!search.http_keyword?query=a001=%22BY-SEK-198220%22&lst_siz=20
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Менск, 2002. С. 558
- ^ [1]
ЛітаратураРэдагаваць
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Менск: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.