Пантарыфма
Пантары́фма — рыфма, заснаваная на сугучнасьці ня толькі канцавых, але і ўсіх словаў вершаваных радкоў:
- Ой, кум куму ў агародчык вядзе,
- Ой, кум куме агурочак дае.
- (Народная песьня)
Часьцей за ўсё пантарыфма яднае ня ўсе радкі вершаванага твора, а толькі некаторыя. Пры гэтым вершарады, як правіла, разьбіваюцца графічна на некалькі радкоў, што яшчэ больш падкрэсьлівае асобныя рыфмы. Вось прыклад пантарыфмы ў вершы А. Куляшова «Над брацкай магілай»:
- Там жаўцеюць
- Прыгожыя
- Краскі
- За вёскай у лузе…
- Там ржавеюць
- Варожыя
- Каскі,
- Нібы ў Беларусі.
Да пантарыфмы зьвяртаюцца В. Вітка («Беларуская калыханка»), Р. Барадулін («Журба вясла») і іншыя беларускія паэты. Верш, цалкам напісаны з выкарыстаньнем пантарыфмы, называецца пантарымам.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |