Пангаліны, або яшчары (Pholidota) — атрад пляцэнтарных сысуноў, прадстаўнікі якога насяляюць трапічныя раёны Азіі і Афрыкі.

Пангаліны
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ПадцарстваЭўмэтазоі (Eumetazoa)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПангаліны
Бінамінальная намэнклятура
Pholidota
Weber, 1904
Арэал

Апісаньне

рэдагаваць

Цела падоўжанае, карычневае або жаўтлявае, 1—1,6 м у даўжыню, пакрыта шчыльнай рагавой луской, якая пакрываючы ўсё цела ўтварае падабенства брані. Вельмі доўгі хвост, які складае 2/3 ад агульнай даўжыні. Язык пангалінаў вырастае да 40 см. Лапы ўзброены моцнымі кіпцюрамі. У пангалінаў адсутнічаюць зубы, зубныя норкі былі выяўлены толькі ў эмбрыёнаў.

Пангаліны засяляюць адкрытыя ці лясістыя раўніны. Актыўныя галоўным чынам уначы. Некаторыя віды жывуць на зямлі, некаторыя аддаюць перавагу жыцьцю на дрэвах.

Самка нараджае звычайна адно дзіця. У нованароджаных скура пакрыта мяккай луской, якая становіцца цьвёрдай прыкладна праз 2 сутак пасьля нараджэньня.

Клясыфікацыя

рэдагаваць

Атрад Pholidota разам з атрадам Carnivora утвараюць кладу Ferae. Атрад уключае адно сучаснае сямейства — пангалінавыя (Manidae), якое ў сваю чаргу ўключае 3 сучасныя роды Manis, Phataginus, Smutsia зь 8 відамі:

Атрад Pholidota таксама зьмяшчае вымерлыя сямействы і роды жывёл:

  • род †Euromanis
  • род †Necromanis

сямейства †Eurotamanduidae

  • род †Eurotamandua

сямейства †Eomanidae

  • род †Eomanis

сямейства †Patriomanidae

  • род †Cryptomanis
  • род †Patriomanis

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Pangolin — African Wildlife Foundation (анг.)
  Вонкавыя выявы
  A photograph of a pangolin

  Пангалінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў