Палац Кудзіновічаў (Віцебск)

палац у Віцебску (Беларусь)
(Перанакіравана з «Палац губэрнатара (Віцебск)»)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Кудзіновічаў
Палац Кудзіновіча («Губэрнатарскі»)
Палац Кудзіновіча («Губэрнатарскі»)
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′56.76″ пн. ш. 30°12′09.36″ у. д. / 55.1991° пн. ш. 30.2026° у. д. / 55.1991; 30.2026Каардынаты: 55°11′56.76″ пн. ш. 30°12′09.36″ у. д. / 55.1991° пн. ш. 30.2026° у. д. / 55.1991; 30.2026
Архітэктурны стыль клясыцызм і клясыцыстычная архітэктура[d]
Аўтар праекту Фёдар Санкоўскі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палац Кудзіновічаў на мапе Беларусі
Палац Кудзіновічаў
Палац Кудзіновічаў
Палац Кудзіновічаў
Палац Кудзіновічаў на Вікісховішчы

Палац Кудзіновічаў (з 1806 году — Палац губэрнатара) — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзіцца на левым беразе ракі Дзьвіны, на гістарычнай Палацавай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
З боку Дзьвіны. Ю. Пешка, каля 1800 г.

У 1772 годзе прадстаўнікі шляхецкага роду Кудзіновічаў збудавалі ў Віцебску мураваны палац.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Абмеры палаца, 1830 г.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у будынку разьмясьціўся шляхецкі сход. У 1806 годзе палац стаў рэзыдэнцыяй расейскага губэрнатара. Да 1811 году да палаца прыбудавалі паўднёвы корпус. Перабудовай займаўся архітэктар Ф. Санкоўскі.

У вайну 1812 году 28 ліпеня ў палацы спыніўся Напалеон. У 1912 годзе на пляцы перад палацам расейскія ўлады паставілі помнік вайны 1812 году (архітэктар І. Фамін).

Найноўшы час

рэдагаваць

Па Другой сусьветнай вайне ў будынку разьмясьцілася абласная ўправа КДБ.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 3-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Галоўны фасад паўночнага корпуса вылучаецца рызалітам і чатырма паўкалёнамі дарычнага ордэра, якія падтрымліваюць балькон. Бакавы фасад, зьвернуты да Дзьвіны, аздабляецца 4-калённым портыкам. Фасады дэкаруюцца рустам, завяршаюцца разьвітымі карнізамі і атыкамі[1]. Вокны будынка прастакутныя, маюць разнастайны дэкор.

На першым паверсе корпуса знаходзіўся парадны вэстыбюль з сходамі і пакоі прыслугі.

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас царквы — вуліца Савецкая, 18
  1. ^ Марозаў В. Віцебскі палац губернатара //Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000086