Паканева
Пакане́ва (па-польску: Pokaniewo, па-падляску: Pakaniévo[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы.
Паканева | |
польск. Pokaniewo | |
Першыя згадкі: | 1545 |
Былая назва: | Паканігова |
Мясцовая назва: | Pakanievo |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мілейчыцы |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-332 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°32′0″ пн. ш. 23°4′0″ у. д. / 52.53333° пн. ш. 23.06667° у. д.Каардынаты: 52°32′0″ пн. ш. 23°4′0″ у. д. / 52.53333° пн. ш. 23.06667° у. д. |
Паканева | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці палякі-каталікі (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[2]). Невялікую частку насельніцтва складаюць этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Сьв. Барбары ў Мілейчыцах).
Гісторыя
рэдагавацьВёска і фальварак былі заснаваная да 1545 г. у вялікакняжацкіх уладаньнях[3]. Першым вядомым арандатарам паканеўскага маёнтку зьяўляўся Пётра Казімерскі, які атрымаў гэтыя правы ад князя Жыгімонта Аўгуста каля 1562 г.. У 17 ст. маёнтак праходзіў у рукі шматлікіх арандатараў і быў моцна зьнішчаны ў час Паўночнай вайны 1655—1660 гг.. Маёнтка быў адбудаваны і на працягу 18 ст. зрабіўся прыватнай уласцнасьцю. Каля 1870 г. маёнтак Паканева набыла Альтэя Феншаў, уладальніца Сямятычаў, якая пабудавала тут вялікі завод па прадукцыі фаянсу і гарэлачны завод[4]. У міжваенны пэрыяд Паканева прыналежала да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 50 чалавек у фальварку (45 палякаў-каталікоў і 5 праваслаўных беларусаў) і 284 у вёсцы (252 праваслаўныя беларусы і 32 палякі-каталікі)[5]. Пасьля 1939 г. фальварчная зямля была разданая тутэйшым мужыкам, але ўжо ў 1941 г. немцы паноўна адабралі зямлю і далучылі яе да маёнтку ў Быстрам[4]. У выніку савецкай прапаганды і збройных дзеяньняў польскага антыкамуністычнага падпольля каля 250 беларусаў з Паканева выехалі ў БССР пасьля Другой сусьветнай вайны (засталося толькі 13 сем’яў), а іхнія хаты засяляліся палякамі. У выніку пасьлявоаенных перасяленьняў Паканева набыла польскі нацыянальны характар[3]. У 1985 годзе ў вёсцы была пабудаваная каталіцкая капліца ў гонар Адведзінаў Найсьвяцейшай Дзевы Марыі[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 162
- ^ а б MILEJCZYCE – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
- ^ а б Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 2, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 60-61 Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
- ^ а б Ewa Bończak-Kucharczyk, Józef Maroszek Pokaniewo (пол.) Historyczne kompozycje ogrodowe i parkowe wschodniej Polski Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 29 чэрвеня 2016 г.